wd wp Пошук:

Боб Дылан

Боб Дылан (англ.: Bob Dylan), пры нараджэнні Роберт Ален Цымерман (англ.: Robert Allen Zimmerman; нар. 24 мая 1941, Дулут, Мінесота) — амерыканскі аўтар-выканаўца песень, паэт, мастак, кінаакцёр. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2016) «за стварэнне новай паэтычнай выразнасці ў рамках амерыканскай песеннай традыцыі»[8].

Адзін з вядучых прадстаўнікоў руху фолксінгераў у ЗША ў 1960-я г. Спачатку выконваў балады і песні ў традыцыях музыкі кантры (у т.л. «песень пратэсту»), а з 1970-х г. — нярэдка ў стылі рок-музыкі.

Многія яго песні, такія як «Blowin ‘in the Wind» і «The Times They Are a-Changin’», сталі гімнамі для руху грамадзянскіх правоў і антываеннага руху ў ЗША. Яго творчасць паспрыяла сціранню межаў паміж узвышанай і вульгарнай культурамі.

Многія крытыкі вельмі высока ацэньвалі ўзровень паэтычнай лірыкі Б. Дылана і нават выказвалі прапановы паставіць яго ў адзін шэраг з вялікімі класічнымі паэтамі. Паводле дадзеных апытання часопіса Rolling Stone — з’яўляецца другой (пасля The Beatles) па значнасці фігурай у гісторыі рок-музыкі. Неаднаразовы лаўрэат самай прэстыжнай музычнай прэміі «Грэмі».

На беларускую мову асобныя песні пераклалі Ян Максімюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур, Раман Яраш[9][10].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118528408 // Bob Dylan — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bob Dylan
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118528408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.bbc.co.uk/blogs/radioscotland/2011/05/happy-birthday-bob-dylan.shtml
  5. 1 2 3 4 5 https://www.biography.com/people/bob-dylan-9283052 Праверана 11 снежня 2018.
  6. 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  7. 1 2 3 Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  8. The Nobel Prize in Literature 2016. Bob Dylan (англ.)
  9. 4 тэксты па-беларуску
  10. Боб Дылан. Так моцна

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінесоце
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Барытоны
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
Катэгорыя·Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Фолк-музыканты ЗША
Катэгорыя·Боб Дылан
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Музыканты Traveling Wilburys
Катэгорыя·Рок-музыканты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»