wd wp Пошук:

Rolling Stone

Гэты артыкул пра музычны часопіс; пра гурт гл.: The Rolling Stones. «Rolling Stone» (англ.: — перакаці-поле; літаральна: камень, які коціцца; вымаўляецца як «Ролінг стоўн») — амерыканскі часопіс, прысвечаны музыцы і поп-культуры. Быў заснаваны ў Сан-Францыска ў 1967 годзе Янам Уэнерам(англ.) бел. (які дагэтуль застаецца рэдактарам і выдаўцом) і музычным крытыкам Ральфам Глісанам(англ.) бел.. Выходзіць два разы ў месяц. Тыраж — каля паўтара мільёнаў экзэмпляраў.

У 2002 годзе на падставе маштабнага апытання найбольш аўтарытэтных музыкантаў і крытыкаў быў апублікаваны спіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў па версіі Rolling Stone, а ў 2004 — спіс 500 найлепшых песень усіх часоў па версіі Rolling Stone.

Вокладкі

На вокладках часопіса шмат разоў з’яўляліся такія музыканты і гурты, як The Beatles (30 разоў), Джон Ленан (у тым ліку на вокладцы самага першага нумару), Пол Макартні, Джым Морысан, Джымі Хендрыкс, Эрык Клептан, Кайлі Міноўг і інш.

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0035-791X

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя часопісы ЗША
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы на англійскай мове