wd wp Пошук:

Янсенізм

Янсенізм — рэлігійна-палітычная каталіцкая плынь у Францыі і Галандыі ў 17-18 стагоддзях. Прынцыпы янсенізму выклаў галандскі тэолаг Карнелій Янсеній (1585—1638), які развіваў вучэнне Аўгусціна аб прадвызначэнні. У шэрагу палажэнняў янсенізм набліжаўся да пратэстантызму (адмаўленне свабоды волі, прызнанне прадвызначэння), прапаведаваў строгае рэлігійна-этычнае самаўдасканаленне. Паслядоўнікі янсенізму выступалі супраць езуітаў, адмоўна ставіліся да мастацтва. Янсенізм пераследваўся царквой і дзяржавай. У Галандыі паслядоўнікі янсенізму стварылі самастойную царкву.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ерасі
Катэгорыя·Янсенізм
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum