wd wp Пошук:

Вязавыя

Вязавыя, Ільмавыя[3] (Ulmaceae) — маленькае сямейства буйных дрэў, якое належыць да парадку Ружакветныя (Rosales) класу Двухдольных.

Батанічнае апісанне

Кветкі абодваполыя, дробныя, у пучках, прычым краявыя часцей тычынкавыя і не даюць пладоў, а сярэднія часцей даюць. Плод аднанасенны, сціснуты і сухі, радзей мясісты. Кветкавыя пупышкі не ўтрымліваюць лісця (яны толькі да распускання прыкрытыя ападальнымі прыкветкамі), раскрываюцца звычайна раней іх і размешчаны ля аснавання (у вуглах) гадавых галінак, на сярэдзіне і на канцах якіх размяшчаюцца ліставыя пупышкі, пазней раскрываюцца; гэта прыкмета ўсяго сямейства.

Сістэматыка

Сямейства ўключае ўсяго дзевяць родаў (у некаторых крыніцах ад 6 да 10), галоўны з якіх — Вяз (Ulmus L.). Большасць родаў трапічныя, з адным або некалькімі відамі кожны.

Дадзены спіс складзены на аснове дадзеных сайта GRIN:[4]

Род Celtis L. традыцыйна ўключаўся ў сямейства Вязаў, аднак таксанамічнае становішча роду ў цяперашні час не цалкам высветлена, часам гэты род адносяць да асобнага сямейства Celtidaceae. Згодна сістэме APG II, род Celtis можа быць уключаны ў сямейства Каноплевыя (Cannabaceae).

Роды Aphananthe і Trema, якія раней часам адносілі да Ulmaceae, цяпер часта адносяць да Cannabaceae.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вязавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання