wd wp Пошук:

Бенджамін Аптарп Гулд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гулд.

Бенджамін Аптарп Гулд (англ.: Benjamin Apthorp Gould; 27 верасня 1824, Бостан, Масачусетс, ЗША — 26 лістапада 1896, Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі астраном.

Біяграфія

У 1844 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1852 заснаваў Аддзел даўгот пры Берагавой службе ЗША і кіраваў ім да 1867, у 1855—1859 гг — таксама дырэктар абсерваторыі Дадлі, у 1870—1885 гг — дырэктар створанай ім Нацыянальнай абсерваторыі ў Кордаве (Аргенціна).

Заснаваў Амерыканскі астранамічны часопіс(англ.) бел. (The Astronomical Journal; AJ) — адно з вядучых астранамічных перыядычных выданняў, што выдаецца дагэтуль ад імя Амерыканскага астранамічнага таварыства. У 1849—1861 і 1885—1896 гг. — рэдактар выдання.

Першым прапанаваў выкарыстоўваць тэлеграф для геадэзічных прац і ў 1860 гэтым метадам вызначыў рознасць даўгот паміж Еўропай і Амерыкай. У 1866 кіруе вызначэннем розніцы даўгот паміж Еўропай і Амерыкай.

У 1879 апублікаваў атлас і каталог 10 649 паўднёвых зорак да 7-й зорнай велічыні, т.зв. «Аргенцінскую ўранаметрыю»[8].

Звярнуў увагу і вывучыў (1879) кольца з яркіх зорак нахіленае на 18° у адносінах да галактычнага экватара (гэта кольца пазней было названа «поясам Гулда»), яно апынулася часткай мясцовай сістэмы Галактыкі (пояс выявіў Джон Гершэль у 1847).

У 1884 апублікаваў зонны каталог на 73160 зорак. У 1886 выдаў Аргенцінскі агульны каталог на 32448 зорак.

Член Нацыянальнай АН ЗША, замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1875), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1891), Парыжскай АН, Бюро даўгот у Парыжы, АН Аргенціны.

Памяць

У 1935 г. Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў імя Гулда кратару на бачнаму боку Месяца.

Зноскі

  1. 1 2 Winslow E. Sketch of Professor B. A. Gould // Popular ScienceNew York: Bonnier Corporation, 1882. — Vol. 20. — ISSN 0161-7370; 0032-4647
  2. 1 2 Benjamin Apthorp Gould // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Гулд Бенджамин Апторп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Benjamin Apthorp Gould // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Find a Grave — 1995.
  6. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  7. https://books.google.de/books?id=Yp4WAQAAIAAJ&pg=PR27&dq=gould#v=onepage&q=gould&f=false Праверана 18 чэрвеня 2017.
  8. URANOMETRIA ARGENTINA Архівавана 28 верасня 2015. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс)
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Астраномы ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Маўнт-Оберн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН