wd wp Пошук:

Амерыканскае астранамічнае таварыства

Амерыканскае астранамічнае таварыства (англ.: American Astronomical Society, AAS) — некамерцыйнае навуковае таварыства, якое ўваходзіць у склад Амерыканскага інстытута фізікі. Найбуйнейшая ў Паўночнай Амерыцы арганізацыя, якая аб’ядноўвае астраномаў. Заснавана ў 1899 годзе як Амерыканскае астранамічнае і астрафізічнае таварыства (назва да 1915).

Місія таварыства заключаецца ў паляпшэнні і распаўсюджванні навуковага разумення чалавецтвам Сусвету. Станам на 2010 год у таварыства ўваходзіць каля 7000 членаў, сярод якіх акрамя астраномаў ёсць таксама фізікі, матэматыкі, геолагі і прадстаўнікі іншых прафесій, інтарэсы якіх блізкія да астраноміі.

Зноскі

  1. SNAC — 2010. Праверана 18 верасня 2021.
  2. https://orcid.org/members/001G000001CAkZZIA1-american-astronomical-society-aas
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1899 годзе
Катэгорыя·Астраномія ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Навуковыя таварыствы ЗША