wd wp Пошук:

Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці

Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) — беларускі прафесійны саюз. Нягледзячы на тое, што прафсаюз у назве ўказвае прыналежнасць да яго толькі работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, ён абараняе таксама і супрацоўнікаў гандлёвай, адукацыйнай, вытворчай і іншых сфераў.

Заснаваны ў 1990-х гадах. Адзін з самых масавых незалежных прафсаюзаў Беларусі. У прафсаюз звяртаюцца супрацоўнікі Мінскага метрапалітэну, ААТ «БАТЭ» (Барысаў), РУВП «Граніт» (Мікашэвічы) і г.д. У 2000-х гадах пры прафсаюзе РЭП працавала ініцыятывай групы студэнтаў разнастайных навучальных установаў Мінска. 21 жніўня 2008 г. пасля арганізацыйнага сходу членаў прафсаюза была створана прафсаюзная група «Студэнцкая Рада».

У красавіку 2022 года МУС прызнала прафсаюз РЭП экстрэмісцкім фарміраваннем[1]. Стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[2].

19 ліпеня 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць прафсаюза па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай «дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу»[3].

Зноскі

  1. Прафсаюз РЭП прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем» (бел.) . Новы Час (11 красавіка 2022). Праверана 11 красавіка 2022.
  2. БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова (нявызн.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (17 лістапада 2021). Праверана 22 снежня 2021.
  3. По искам Генерального прокурора прекращена деятельность так называемых независимых профсоюзов(руск.) . Официальный telegram-канал Генеральной прокуратуры Беларуси (19 ліпеня 2022). Праверана 20 ліпеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат