У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сянько. Веньямін Іванавіч Сянько (29 верасня 1946, Скідзель, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 27 сакавіка 2020) — спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992).
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1969 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, у 1988—2001 гадах быў дэканам механічнага факультэта, у 2001—2016 гадах — рэктарам.
Быў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў (з 2003), народны засядацель Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1990).
Узнагарожаны званнем «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», ордэнам імя Святых Кірылы і Мяфодзія (зацверджаны Міжнароднай акадэміяй славянскай пісьменнасці імя Святых Кірылы і Мяфодзія), медалем «Почетный транспортник СНГ», знакам «Ганаровы транспартнік», «Выдатнік адукацыі», званне «Ганаровы грамадзянін г. Гомеля» і інш[1][2].