wd wp Пошук:

Пётр Аляксандравіч Сыцко

Пётр Аляксандравіч Сыцко (нар. 21 чэрвеня 1921, с. Белы Яр, цяпер Завіцінскі раён, Амурская вобласць, Расія — 22 ліпеня 1990) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, тэорыі і практыкі арганізацыі перавозачнага працэсу, эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Кандыдат тэхнічных навук (1966), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

Скончыў Новасібірскі інстытут ваенных інжынераў чыгуначнага транспарту (1943), Акадэмія чыгуначнага транспарту Міністэрства шляхоў зносін СССР (1956), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура).

Працаваў у Калінінскай чыгунцы (1943—1954), Беларускай чыгунцы (з 1956, начальнік Аршанскага аддзялення; з 1959, начальнік Гомельскага аддзялення), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (у 1961—1986 — рэктар інстытута, з кастрычніка 1986 — кафедра «Кіраванне эксплуатацыйнай работай», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: арганізацыя мясцовых вагонапатокаў, графіка руху цягнікоў; прапускная і правазная здольнасць чыгункі.

Узнагароды

Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1978), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і інш[2].

Зноскі

  1. Сыцко Пётр Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  2. Сыцко, Пётр Аляксандравіч (кандыдат тэхнічных навук; чыгуначны транспарт ; 1921—1990)
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Сібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта шляхоў зносін
Катэгорыя·Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»