Белару́скі гістары́чны рама́н — мастацкія творы напісаныя беларускімі аўтарамі ў жанры гістарычнага раману.
Многія даследчыкі (Л. Аляксандрава, І. Варфаламееў, А. Баканаў, Г. Ленобль, В. Малкіна) разглядаюць гістарычны раман як асобны жанр са сваёй унутрыжанравай класіфікацыяй. Іншыя ж лічаць неправамерным наданне гістарычнаму раману самастойнага жанравага статусу, таму што, на іх думку, ён, нягледзячы на своеасаблівасць тыпалагічных формаў і вялікую колькасць тэматычных разнавіднасцей, не мае ўласнажанравых адзнак, якія адрознівалі б яго ад рамана[1].
У 1960-я гады, дзякуючы Уладзіміру Караткевічу, творы на гістарычную тэматыку набылі папулярнасць. У 1980-90-я гады назіраецца значны рост цікавасці да беларускай мінуўшчыны ў беларускай літаратуры[2].
Паводле Віктара Марціновіча, гістарычны раман — адзіны жанр у беларускай літаратуры, які пасля смерці сапраўднага майстра, Уладзіміра Караткевіча, знайшоў пераемніка і захавальніка традыцый класіка, Уладзіміра Арлова[3].
Тэматычна рускамоўная гістарычная проза другой паловы ХХ ст., адлюстроўвае два асноўныя тэматычныя блокі:[1]
Некаторыя раманы:[1]