wd wp Пошук:

Мікалай Яўсеевіч Саўчанка

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саўчанка. Мікалай Яўсеевіч Саўчанка (7 лістапада 1922, вёска Красны Дварэц, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 12 чэрвеня 2001) — беларускі уролаг, доктар медыцынскіх навук, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, акадэмік НАНБ, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лістапада 1922 года ў сям’і селяніна. Скончыў сярэднюю школу (1938), лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1948). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў галоўным урачом Гарадзенскага скурна-венерычнага дыспансера, 1948—1950. Служыў у Савецкай Арміі, 1950—1951. Вучыўся ў ад’юнктуры кафедры уралогіі Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі, 1951—1954, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (1954). Працаваў старшым ардынатарам, памочнікам начальніка уралагічнай клінікі акадэміі, 1954—1958; дацэнтам кафедры уралогіі БелДІУУ, 1958—1965 г., рэктарам БелДІУУ, 1960—1966. У 1965 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і ў 1966 годзе зацверджаны ў званні прафесара. Міністр аховы здароўя БССР (1966—1986), загадчык кафедры уралогіі МДМІ (1987—1991).

За 20 гадоў працы на пасадзе міністра аховы здароўя рэспубліка выйшла на перадавыя пазіцыі ў СССР па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўцы і укамплектаванню медыцынскімі кадрамі, паказчыках здароўя насельніцтва і дзейнасці лячэбна-прафілактычных устаноў. Належнае развіццё атрымала медыцынская навука — адкрыты шэраг новых навукова-даследчых інстытутаў.

Член-карэспандэнт АНБ (1969), акадэмік НАН БССР (1972). З 1991 г. працаваў прафесарам 2-й кафедры хірургічных хвароб МДМІ.

Памёр 12 чэрвеня 2001 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: прыроджаныя заганы развіцця ніжніх мачавых шляхоў, палавых органаў (патагенез, класіфікацыя эпідэ-і гіпаспадый, уніфікацыя схем лячэння, рэканструктыўныя органзахавальныя аперацыі), прыроджаныя анамаліі нырак, лячэнне нейрагенных разладаў мачавыпускання, лячэнне хранічнай нырачнай недастатковасці, перасадка нырак(руск.) бел. (зрабіў першую ў Беларусі перасадку ныркі), праблемы лячэння анкалагічных захворванняў і інш.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, шэрагу даведнікаў і вучэбных дапаможнікаў, шматлікіх вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў. Падрыхтаваў 6 дактароў і 19 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Грамадская дзейнасць

Выбіраўся дэпутатам 7—10 скліканняў Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды і памяць

Узнагароджаны 7 ордэнамі (4 баявыя), медалямі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

У гонар Саўчанкі названа 4-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска.

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar113930&strq=l_siz=20

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Уролагі Беларусі
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Трансплантолагі Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Рэктары БМАПА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе