wd wp Пошук:

Юрый Яўгенавіч Дзямідчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзямідчык. Юрый Яўгенавіч Дзямідчык (14 сакавіка 1958, Мінск — 13 сакавіка 2017) — вучоны ў галіне анкалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). Доктар медыцынскіх навук (1998), прафесар (2002). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Лаўрэатамі міжнароднай прэміі ў галіне навукі Скопус Эвардс[1].

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1981). З 1981 года ў НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. З 1994 года асістэнт, дацэнт, з 1996 года загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У 2009—2014 гадах рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі», з 2014 года загадчык кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны вывучэнню малекулярна-генетычных механізмаў патагенезу карцыном шчытападобнай залозы і яечнікаў, распрацоўцы новых метадаў дыягностыкі, лячэння і прагназавання ў анкалогіі. Даследаваў патагенез і клінічныя плыні раку шчытападобнай залозы, выканаў цыкл работ па ўдасканаленні лячэння гэтага захворвання. Прапанаваў новыя спосабы дыягностыкі дадзенага новаўтварэння, заснаваныя на аналізе экспрэсіі маркерных генаў у матэрыяле аспірацыйнай біяпсіі. Распрацаваў метады лячэння хворых з рэфрактэрнымі да цытастатыкаў формамі метастатычнага медулярнага раку шчытападобнай залозы і абгрунтаваў выкананне медыястынальных лімфадысекцый у дадзенай катэгорыі пацыентаў. Стварыў комплексную тэхналогію аднаўлення брушной сценкі з выкарыстаннем клетачнай аўтатрансплантацыі мезенхімальных ствалавых клетак з тлушчавай тканіны ў пацыентаў з пасляаперацыйнымі вентральнымі кіламі вялікіх і гіганцкіх памераў.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій (і даведнікаў)[2].

Зноскі

  1. Лаўрэатамі міжнароднай прэміі ў галіне навукі Скопус Эвардс сталі 10 беларускіх навукоўцаў
  2. ДЗЕМІДЧЫК Юрый Яўгенавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары БМАПА
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Анколагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў