У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасіменка. Міхаіл Аляксандравіч Герасіменка (нар. 1973, г. Узда) — беларускі ўрач, доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (2015).
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лекавая справа» (1997).
У 2012—2014 гадах — загадчык кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта. У 2014—2018 гадах — рэктар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 2018 года — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі.
Сфера прафесійных інтарэсаў: эндапратэзаванне каленавага і тазасцёгнавага суставаў; дзіцячая траўматалогія і артапедыя; артраскапічныя ўмяшанні на буйных суставах.