wd wp Пошук:

Аляксандр Генадзьевіч Мрочак

Аляксандр Генадзьевіч Мрочак (нар. 14 мая 1953, г. Мінск) — беларускі ўрач-кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009, чл.-кар. з 2004), член Прэзідыума НАНБ (з 2009), акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАНБ (2009—2011). Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2015), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976). Працаваў урачом-кардыёлагам у Мінскай абласной клінічнай бальніцы (1977—1978). Вучыўся ў аспірантуры і працаваў у БелДІУВ: аспірант кафедры кардыялогіі і фунцыянальнай дыягностыкі (1978—1981), асістэнт кафедры кардыялогіі (1981—1989), дацэнт (1989—1991), прафесар кафедры кардыялогіі (1991), прарэктар па атэстацыйнай, потым па вучэбнай рабоце (1991—1996), адначасова загадчык кафедры кардыялогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БМАПА) (1991—2008).

Дырэктар рэспубліканскага НДКІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі[1] (1996—1998). Рэктар БМАПА (1998—2004).

Дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» (2008—2020), галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

27 жніўня 2020 года звольнены па ініцыятыве наймальніка — Міністэрства аховы здароўя[2], згодна з рашэннем в.а. міністра Дзмітрыя Піневіча. Мрочака абвінавацілі ў тым, што ён «не змог утрымаць калектыў» і не забараніў супрацоўнікам выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю ў час акцый пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[3].

Навуковая дзейнасць

У 1982 годзе абараніў кандыдацкую, у 1988 — доктарскую дысертацыю. Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню патагенезу, распрацоўке і тэарэтычнаму абгрунтаванню метадаў лячэння каранарнай хваробы сэрца і парушэння сардэчнага рытму. Мрочакам абгрунтаваны і рэалізаваны арыгінальны падыход да праблемы стану першаснага гемастазу пры атэрасклерозе і яго ўскладненнях. Ім распрацаваны метады ранняй дыягностыкі каранарнай хваробы сэрца пры цукровым дыябеце і захворваннях шчытавіднай залозы. Устаноўлены карысныя эфекты ўздзеяння гальванічнага току і ультрагуку, распрацаваны метады іх выкарыстання пры лячэнні стэнакардыі і інфаркту міякарда.

Аўтар больш 565 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 27 аўтарскіх пасведчанняў і 18 патэнтаў на вынаходствы.

Узнагароды

Зноскі

  1. Мінздароўя звольніла дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандра Мрочака. Раней дактары цэнтра выходзілі на пікеты // nashaniva.by 27 жніўня 2020
  2. Калектыў РНПЦ «Кардыялогія» вітаў звольненага лукашэнкаўцамі дырэктара Мрочака 4-хвіліннай авацыяй. А Піневічу зладзілі абструкцыю

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары БМАПА