wd wp Пошук:

Жанна Мікалаеўна Літвіна

Жанна Мікалаеўна Літвіна (нар. 30 жніўня 1954, Мінск) – журналіст, прадусар праграм тэлебачання і радыё, першая старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Біяграфія

Актывістка за свабоду слова нарадзілася 30 жніўня 1954 года ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Пасля атрымання адукацыі ў 1976–1994 гадах працавала ў структурах Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыё (з 1991 па 1994 год – Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыё), дзе прайшла ступені ад малодшага рэдактара да галоўнага рэдактара ​​Галоўнай рэдакцыі моладзевай радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» да яе расфармавання ў 1994 годзе, перш чым была звольненая[1]. З 1994 года была генеральным дырэктарам кампаніі «БМ Інформ». У 1995 годзе яна і яе паплечнікі стварылі і кіравалі ўласнай незалежнай інфармацыйна-музычнай станцыяй Радыё 101,2, якую ўлады закрылі ў 1996 годзе[1].

Яе закрыццё падштурхнула Літвіну з’ехаць з краіны, і яна працягнула журналісцкую дзейнасць з Польшчы, каб пазбегнуць ганенняў рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон]. Працавала карэспандэнтам, дырэктарам мінскага офісу радыёстанцыі «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» з 1994 па 1999 годы.

Літвіна стала сузаснавальнікам і першай старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў, грамадскай арганізацыі, створанай у 1996 годзе для абароны правоў журналістаў, прасоўвання свабоды слова, грамадскага доступу да інфармацыі і аказання юрыдычнай дапамогі журналістам, якія сталі суб’ектам ціску ўлады на Беларусі.

У 2004 годзе яна заявіла ў Еўрапейскім парламенце падчас сваёй прамовы з нагоды прысуджэння прэміі імя Сахарава Беларускай асацыяцыі журналістаў: «Мы можам змагацца супраць гэтага аўтарытарнага рэжыму, толькі парушаючы дзяржаўную манаполію на інфармацыю, ствараючы сістэму адкрытай інфармацыйнай прасторы, у якой будзе месца для свабоды выказванняў і меркаванняў, месца для дыскусій і форумаў»[2].

Літвіна сышла з пасады кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў 25 красавіка 2015 года[3].

Ацэнкі

Аўтары кнігі «Хто ёсць хто ў Беларусі» апісалі яе як «непапраўнага альтруіста, гатовага ахвяраваць дзеля высакароднай справы»[4].

Асабістае жыццё

У шлюбе[4]. Праваслаўная і беспартыйная[4].

Узнагароды

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 Human Rights Award 2008(англ.)  (недаступная спасылка). Фонд Эберта(ням.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2008. Праверана 14 сакавіка 2021.
  2. Harvey, Odile. Prix Sakharov(фр.)  (недаступная спасылка). LeMagazine.info (21 снежня 2004). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 14 сакавіка 2021.
  3. На старшыню БАЖ абраны Андрэй Бастунец, Радыё Свабода, 25.04.2015
  4. 1 2 3 Kto jest kim w Białorusi, 2000

 Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня