Бахрэйнска-ізраільскі мірны дагавор — дагавор аб нармалізацыі адносін паміж Ізраілем і Бахрэйнам, аб заключэнні і падпісанні якога было абвешчана 11 верасня 2020 года[1]. Падпісанне дамовы адбылося 15 верасня гэтага ж года[2], адначасова з падпісаннем ізраільска-эмірацкага дагавора. Цырымонія прайшла на лужку перад Белым домам у Вашынгтоне, ЗША. Па выніках пагаднення паміж краінамі ўстаноўлены паўнавартасныя дыпламатычныя адносіны[3].
Гэта чацвёрты мірны дагавор, падпісаны Ізраілем з арабскай краінай пасля Егіпта (1979), Іарданіі (1994) і ААЭ (2020).
Эксперты ацэньваюць мірныя працэсы паміж Ізраілем і суніцкімі манархіямі як вынік іх сумеснага супрацьстаяння ўплыву Ірана[4].
Пасля абвяшчэння аб эмірацка-ізраільскай нармалізацыі, дарадца прэзідэнта ЗША Трампа Джарэд Кушнер неаднаразова наведваў Манаму і праводзіў перамовы з прадстаўнікамі ўрада Бахрэйна. Тады апошнія заяўлялі, што падпішуць пагадненне толькі пасля таго, як на падобны крок пойдзе Саудаўская Аравія. Яна, у сваю чаргу заявіла, што зробіць гэта толькі пасля стварэння незалежнай палесцінскай дзяржавы[3]. Тым не менш, паведамляецца аб тэлефоннай размове Трампа і саудаўскага караля Салмана, падчас якой два лідары абмеркавалі рашэнне ўрада Бахрэйна нармалізаваць адносіны з Ізраілем[5].
11 верасня 2020 года адбылася тэлефонная размова паміж каралём Бахрэйна Хамадам ібн Іса Аль Халіфай і кіраўніком урада Ізраіля Біньямінам Нетаньяху[3][6]. Крыху пазней у гэты ж дзень прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што 15 верасня ў Вашынгтоне паралельна з падпісаннем эмірацка-ізраільскай дамовы будзе заключана і падпісана пагадненне аб нармалізацыі адносін паміж Ізраілем і Бахрэйнам[7][8].
Дагавор быў падпісаны 15 верасня 2020 года кіраўніком МЗС Бахрэйна Абдулатыф бін Рашыд аль-Зайані і прэм’ер-міністрам Ізраіля Нетаньяху[3]. Аль-Зайяні таксама заявіў, што мірны дагавор з Ізраілем «умацуе бяспеку рэгіёну»[9]. Падпісанае пагадненне ўступіць у сілу пасля яго ратыфікацыі ізраільскім урадам[10].
Бахрэйн — невялікая астраўная дзяржава ў Персідскім заліве, аддзеленае мостам ад Саудаўскай Аравіі. Не гледзячы на тое, што дзяржава з’яўляецца незалежнай, яго знешняя палітыка амаль цалкам вызначаецца Саудаўскай Аравіяй, якая часцяком наўпрост дыктуе яму сваю волю. З гэтай прычыны крок насустрач нармалізацыі з Ізраілем не мог бы адбыцца без адабрэння і згоды суседа[11][12][13]. Эксперты мяркуюць, што такім чынам саўдзіты «прамацваюць глебу» і могуць рушыць услед за астатнімі ў справе ўстанаўлення міру ў рэгіёне[14].
Пасля паведамлення аб нармалізацыі Ізраіля і ААЭ, Саудаўская Аравія першая адкрыла сваю паветраную прастору для пралёта ізраільскіх самалётаў, якія ідуць у Эміраты[15]. Праз некалькі дзён сваё неба для ізраільцян адкрыў і Бахрэйн[16][17].
Па паведамленні СМІ здзелка аб нармалізацыі адносін паміж Ізраілем і ААЭ і Бахрэйнам падтрымлівалася, наследным прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамедам, у той час як яго бацька кароль Салман быў супраць яе[18][19][20].
Дакумент, які Ізраіль падпісаў з Бахрэйнам — «мірная дэкларацыя». У ёй агаворваецца агульная заява аб імкненні да міру, але яна стане базай для заключэння дагавора ў будучыні[21]. Пагадненне прадугледжвае ўсталяванне прамых рэгулярных рэйсаў паміж Манамой і Тэль-Авівам[22].
У міжнароднай супольнасці пагадненне было ўспрынята неадназначна. Іншыя манархіі рэгіёну, а таксама саюзнікі ЗША падтрымалі нармалізацыю адносін паміж краінамі[23][24]. Іран, Турцыя, Дзяржава Палесціна і іх саюзнікі раскрытыкавалі дакумент, паколькі ён пагражаў інтарэсам палесцінскіх арабаў[25][26].