wd wp Пошук:

Хамад ібн Іса Аль Халіфа

Хамад ібн Іса Аль Халіфа (араб. حمد بن عيسى آل خليفة‎‎; нарадзіўся 28 снежня 1950 года ў Рыфе, Бахрэйн) — дзейсны кароль Бахрэйна (з 2002 года), да гэтага быў эмірам (з 1999 года). Пасля свайго бацькі кароль Хамад правёў палітычную рэформу ў каралеўстве, якая ўключала вызваленне палітычных зняволеных, надзяленне жанчын правам голаса, і правядзенне парламенцкіх выбараў.

Ён сын Ісы бін Салмана Аль Халіфа, папярэдняга эміра. Ён і яго жонка, Шаіка Сабіка бінт Ібрагім Аль Халіфа, мелі шасцёра дзяцей: Салмана бін Хамада бін Іса Аль Халіфа (нарадзіўся 21 кастрычніка 1969 года), Шэйха Абдулу (30 чэрвеня 1975 года), Шэйха Халіфа (4 ліпеня 1977 года) і Шэйха Наджла (20 мая 1981 года). Малодшы сын караля, 15-гадовы прынц Фаісал ібн Хамад Аль Халіфа, загінуў у аўтамабільнай катастрофе 13 студзеня 2006 года.

Хамад ібн Іса скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, вайсковыя акадэміі ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах. 16 лютага 1979 года ён быў узведзены ў рыцары Ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія ў Вялікабрытаніі.

У 2002 годзе кароль выступіў супраць любых вайсковых аперацый Злучаных Штатаў супраць Іраку.

Зноскі

  1. Hamad bin Isa al-Khalifa // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  2. Hamad bin Isa Al Khalifa // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі бахрэйнскія
Катэгорыя·Аль-Халіфа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бахрэйне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці бахрэйнскай палітыкі
Катэгорыя·Выпускнікі Камандна-штабнога каледжа арміі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Аль-Халіфа
Катэгорыя·Постаці Бахрэйна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных