wd wp Пошук:

Барыс Міхайлавіч Волін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волін. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрадкін. Барыс Міхайлавіч Волін (сапраўднае імя і прозвішча — Іосіф Яфімавіч Фрадкін; 13 чэрвеня 1986, Глыбокае, Дзісенскі павет — 15 лютага 1957) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч РСФСР і УССР, публіцыст, гісторык, прафесар (1939). Член КПСС з 1904 года.

Біяграфія

Скончыў горнае вучылішча ў Екацярынаславе (1901), Маскоўскі ўніверсітэт (1917). З 1905 года член Екацярынаслаўскага камітэта РСДРП. У 1906—1907 гадах вёў рэвалюцыйную работу ва Украіне, Урале, Бранску, Маскве. Тройчы арыштоўвалі, у 1911—1913 гадах быў у эміграцыі. Пасля лютаўскай рэвалюцыі член Маскоўскага камітэта РСДРП (б), супрацоўнік бальшавіцкай газеты «Социал-демократ». Быў рэдактарам падпольнай бальшавіцкай газеты «Уфимский рабочий».

У перыяд Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 года старшыня, потым член Замаскварэцкага ВРК. У 1918—1921 гадах на партыйнай і савецкай рабоце. У 1918 годзе адзін з рэдактараў газеты «Правда», потым да 1921 года старшыня губвыканкамаў у Арле, Кастраме, Харкаве, сакратар Бранскага губкама РКП(б), намеснік наркама ўнутраных спраў УССР. Член УЦВК у 1919—1920 гадах. У 1922—1924 гадах рэдактар газеты «Рабочая Масква». З 1925 года намеснік рэдактара газеты «Известия» ЦВК, у 1927—1929 гадах загадчык аддзела друку Наркамата замежных спраў. У гэты перыяд актыўна ўдзельнічаў у літаратурным жыцці, заснаваў з аднадумцамі літаратурна-крытычны часопіс «На посту», затым быў адным з рэдактараў рэарганізаванага часопіса «На литературном посту».

З 1931 года член калегіі Наркамасветы і начальнік Галоўліта, адначасова дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры (з 1933 года) і рэдактар часопіса «Борьба классов». У 1935 годзе загадчык аддзела школ ЦК ВКП(б). У 1936—1938 гадах першы намеснік наркама асветы РСФСР, рэдактар «Исторического журнала» (1936—1945).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Навуковая дзейнасць

З 1945 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Аўтар прац па гісторыі партыі. Аўтар навуковых прац і мемуараў «Усенародная партызанская вайна» (1942), «Статыстыка і палітыка» (1947), «Ленін у Паволжы. 1870—1893» і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 іншымі ордэнамі, медалямі.

Літаратура

  1. 1 2 Волин Борис Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Волин Борис Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбокім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Цэнзура ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Мемуарысты СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены УЦВК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных