wd wp Пошук:

Барыс Іванавіч Ладыгін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ладыгін.

Барыс Іванавіч Лады́гін[1] (29 студзеня 1896, г. Сквіра, Кіеўская вобласць, Украіна — 31 кастрычніка 1981) — беларускі вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1959), доктар тэхнічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны работнік вышэйшай школы РСФСР[2]. Дачка Вольга Барысаўна Ладыгіна — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Петраградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1921 годзе. З 1926 года кансультант будаўніча-транспартнай секцыі Дзяржплана БССР, з 1929 года начальнік сектара Галоўдартранса БССР, у 1931—1938 гадах загадчык секцыяй Беларускага навукова-даследчага аўтадарожнага інстытута. З 1938 года асістэнт, дацэнт, з 1946 г. загадчык кафедры, у 1951—1953 гадах дэкан, прафесар Саратаўскага аўтамабільна-дарожнага інстытута(руск.) бел.. З 1958 г. загадчык кафедры, з 1966 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута[2].

Навуковая дзейнасць

Працы ў галіне будаўніцтва(ням.) бел. і ўдасканалення дарожных пакрыццяў. Распрацаваў прынцыпы класіфікацыі грунтоў і склаў карты тыповых грунтоў Беларусі. Вызначыў умовы тэхніка-эканамічнай мэтазгоднасці прымянення мясцовых каменных матэрыялаў і ў прыватнасці слабых пясчанікаў ў дарожным будаўніцтве. Сфармуляваў умовы трываласці і даўгавечнасці дарожных бетонаў, сістэматызаваў іх паказчыкі[2].

Аўтар 59 навуковых прац, 84 вынаходніцтваў[2].

Асноўныя працы

Сям’я

У шлюбе з Арыяднай Пампееўнай Александроўскай, сястрой беларускай спявачкі Ларысы Александроўскай, меў дачок Вольгу (1922—2008), кая стала архітэктарам, і Арыядну (нар. 1927), якая стала вучоным-эстэтыкам і музычным крытыкам.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. 1 2 3 4 Член-корреспондент ЛАДЫГИН Борис Иванович (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сквірскім павеце
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці беларускага дарогабудаўніцтва
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»