wd wp Пошук:

Баранавіцкая газета

«Баранавіцкая газета», таксама «Baranavickaja hazeta» (1942), «Пагоня» (вясна-лета 1944) — беларуская газета, якая выдавалася пад нямецкай акупацыяй. Выходзіла з 22 ліпеня 1941 да 24 чэрвеня 1944 ў горадзе Баранавічы на беларускай мове лацініцай, з чэрвеня 1943 г. — кірыліцай. Падтрымлівала палітыку германскіх акупацыйных улад.

Выходзіла 2 разы на тыдзень. У 1941 г. выдавалася пад назвай «Baranowitscher Zeitung» («Баранавіцкая газета») і публікавала матэрыялы на нямецкай, польскай і беларускай мовах. З 8 студзеня 1944 г. называлася «Пагоня». Друкавала інфармацыю і каментарыі падзей на франтах, распараджэнні акупацыйныйх улад, антысавецкую публіцыстыку, нарысы па гісторыі Беларусі, прозу і паэзію беларускіх аўтараў, інфармацыю аб дзейнасці мясцовых аддзяленняў Беларускай народнай самапомачы і іншае. Выйшла 313 нумароў.

Галоўны рэдактар — У.Шышко.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выданні на беларускай мове лацінкай
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Газеты Баранавічаў
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1944 годзе