wd wp Пошук:

Горвальскі раён

Го́рвальскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19261927 гадах. Цэнтр — вёска Горваль. Плошча 535 км², насельніцтва 14 761 чалавек (на 01.01.1925), 56 населенных пунктаў.

Гісторыя

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі. У склад раёна ўключаны 20 сельсаветаў: Балашаўскі, Баравікоўскі, Берагава-Слабадскі, Васількоўскі, Восаўскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дзюрдзеўскі, Дуброўскі, Затонскі, Маскалёўскі, Рудзецкі (Рудзецка-Алізараўскі), Сведскі (Сведзельскі), Свідзерскі (Свідзера-Мілаград-Глыбаўскі), Святоўскі, Селішчанскі, Стасеўскі, Узнажскі, Чарнейкаўскі і Шупейкаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рэчыцкага раёна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Горваль
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Горвальскі раён
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Рэчыцкага раёна