wd wp Пошук:

Бабрак Кармаль

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Бабра́к Карма́ль (пушту: ببرک کارمل; 6 студзеня 1929, Камары, Кабул, Каралеўства Афганістан — 3 снежня 1996, Масква, Расія) — афганскі палітычны, дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), лідар фракцыі «Парчам» (бел.: Сцяг).

У перыяд савецкай ваеннай прысутнасці ў Афганістане — Генеральны сакратар ЦК НДПА, Старшыня Рэвалюцыйнага савета (кіраўнік дзяржавы) Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан (1979—1986), Старшыня Савета міністраў ДРА (1979—1981).

Дэ-факта з’яўляўся кіраўніком марыянетачнага ўрада, цалкам падкантрольнага савецкім «саветнікам»[3][4].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кабуле ў сям’і армейскага генерала. Продкі Кармаля па лініі бацькі былі выхадцамі з індыйскага Кашміра, якія пераехалі ў Кабул у часы, калі Кашмір належаў імперыі Дурані. На новым месцы яны асіміляваліся з таджыкскай супольнасцю Кабула. Яго бацька не раскрываў сваё непуштунскае паходжанне і размаўляў толькі на пушту. Маці Кармаля была персамоўная пуштунка з племя гільзаеў. Сапраўднае імя яго было Султан Хусейн, якое ён змяніў на падобнае, тыпова афганскае імя. У Кабульскім універсітэце захапіўся ідэямі камунізму. У 1965 годзе ўступіў у Народна-дэмакратычную партыю Афганістана (НДПА). Узначаліў фракцыю «Парчам». У 1965—1973 гадах быў дэпутатам парламента краіны.

Пасля Саурскай Рэвалюцыі (1978) стаў намеснікам старшыні Рэвалюцыйнага савета, але ўжо ўлетку 1978 быў зняты з гэтай пасады і адпраўлены паслом у Чэхаславакію. Увосень 1978 года быў абвінавачаны ў арганізацыі антыўрадавай змовы і зняты з пасады пасла. Застаўся ў эміграцыі.

Пасля ўвядзення сіл Савецкай Арміі ў Афганістан у снежні 1979 года стаў генеральным сакратаром ЦК НДПА, старшынёй Рэвалюцыйнага савета і старшынёй Савета міністраў (апошнюю пасаду займаў да 1981 года). 4 мая 1986 года паводле рашэння 18-га пленума ЦК НДПА Б. Кармаль быў вызвалены «па стане здароўя» ад абавязкаў генеральнага сакратара ЦК партыі пры захаванні за ім членства ў Палітбюро. Зняцце з пасады было выклікана зменамі ў СССР, дзе да ўлады прыйшоў М. С. Гарбачоў[5]. У канцы 1986 годзе быў зняты і з пасады старшыні Рэвалюцыйнага савета.

Пасля таго, як ён пакінуў усе пасады, быў вымушаны эміграваць і пражываў у Маскве, у першыя гады эміграцыі — на дачы ў Сярэбраным Бары. Бабрак Кармаль карыстаўся вялікай павагай афганцаў: да эміграцыі падчас першай пасля адстаўкі дэманстрацыі ў Кабуле людзі, праходзячы міма трыбуны, кідалі кветкі не новаму партыйнаму кіраўніку Наджыбулу, а Кармалю; пасля заяў Наджыбулы пра «нацыянальнае прымірэнне» і неабходнасць перамоў з контррэвалюцыянерамі армія была дэмаралізавана і незадаволена такім рэзкім і незразумелым паваротам, пагібельным для рэвалюцыі і неймаверным пры кіраванні Кармаля. Папулярнасць Кармаля, якая яшчэ больш узросла на фоне палітыкі Наджыбулы, выклікала занепакоенасць савецкіх кіраўнікоў, якія асцерагаліся вяртання Кармаля да ўлады, таму да Кармаля прыставілі ахову і строга кантралявалі яго круг зносін. Так працягвалася да канца кіравання М. С. Гарбачова. У апошнія гады жыцця стан здароўя Бабрака Кармаля рэзка пагоршыўся (хвароба нырак), ён рэгулярна праходзіў курс лячэння.

Памёр 3 снежня 1996 года ў 1-й гарадской бальніцы горада Масквы, пахаваны ў Афганістане, у Хайратоне[6][7][8][9].

Зноскі

  1. 1 2 Babrak Karmal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Babrak Karmal // Proleksis enciklopedija — 2009.
  3. Бабрак Кармаль да апошняга ўздыху верыў у правасць выбранага ім шляху

«Я не з’яўляўся кіраўніком суверэннай дзяржавы. Гэта была акупаваная дзяржава, дзе рэальна кіравалі вы… Я кроку не мог ступіць без вашых саветнікаў» (Кармаль)

  1. Афганская война — из энциклопедии «История России. XVIII—XX век.» // М. ОЛМА-ПРЕСС, Образование — 2004 — ISBN 5-94849-553-1
  2. Христофоров В. С. Долгий путь из Афганистана(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 4 красавіка 2013.
  3. Pace, Eric Babrak Karmal, Afghanistan’s Ex-President, Dies at 67(нявызн.). The New York Times. Arthur Ochs Sulzberger, Jr (6 снежня 1996). Праверана 31 January 2012.
  4. Gestorben: Babrak Karmal(нявызн.) . Der Spiegel. Spiegel Online (9 снежня 1996). Праверана 2 February 2012.
  5. Babrak Karmal(нявызн.). Encyclopædia Britannica. Праверана 2 February 2012.
  6. Whitaker, Raymond Obituary: Babrak Karmal(нявызн.). The Independent. Independent Print Limited (6 снежня 1996). Праверана 2 February 1996.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Хафізула Амін
Старшыня Рэвалюцыйнага савета Афганістана

27 снежня 1979 — 24 лістапада 1986
Пераемнік:
Х. М. Чамкані
Папярэднік:
Хафізула Амін
Генеральны сакратар ЦК НДПА

27 снежня 1979 — 4 мая 1986
Пераемнік:
Мухамед Наджыбула
Папярэднік:
Хафізула Амін
14-ы Прэм'ер-міністр Афганістана

27 снежня 1979 — 11 чэрвеня 1981
Пераемнік:
Султан Алі Кештманд
Тэмы гэтай старонкі (15):
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Нарадзіліся 6 студзеня
Члены НДПА
Прэзідэнты Афганістана
Памерлі ў Маскве
Палітыкі-эмігранты
Кавалеры ордэна Саурскай рэвалюцыі
Памерлі ад раку печані
Асобы
Нарадзіліся ў Кабуле
Прэм’ер-міністры Афганістана
Памерлі 3 снежня
Памерлі ў 1996 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных