wd wp Пошук:

Каралеўства Афганістан

Карале́ўства Афганіста́н (пушту: د افغانستان واکمنان Dǝ Afġānistān wākmanān; дары: پادشاهي افغانستان Pādešāhī-ye Afġānestān) — назва дзяржавы Афганістан у перыяд пасля скасавання эмірата ў 1929 годзе і да рэвалюцыі 1973 года.

Гісторыя

Каралеўства было абвешчана Мухамедам Надзір-шахам наўзамен скасаванага эмірата; апошнім эмірам быў Хабібула Газі. Пасля смерці Надзір-шаха ў лістападзе 1933 года каралём становіцца яго сын Мухамед Захір Шах, які быў у канчатковым выніку зрынуты ўласным стрыечным братам Мухамедам Даўдам у 1973 годзе. Менавіта ў гэты перыяд сваёй гісторыі, пад кіраўніцтвам шаха ўрад Афганістана наладзіў узаемаадносіны з сустветнай супольнасцю, перш за ўсё Савецкім Саюзам, Вялікабрытаніяй і ЗША.

Пад кіраўніцтвам Захір Шаха Афганістан абвяшчае пра свой нейтралітэт падчас Другой сусветнай вайны і ажыццяўляе дыпламатычную палітыку недалучэння. Прэм’ер-міністр Афганістана, у той час ім з’яўляўся будучы прэзідэнт Мухамед Даўд займаўся развіццём сучаснай прамысловасці і адукацыі ў краіне.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Каралеўствы
Катэгорыя·Зніклі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Афганістана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1926 годзе