wd wp Пошук:

Варшаўска-Івангарадская аперацыя

Варша́ўска-Іва́нгарадская апера́цыя (28 верасня8 лістапада 1914) — буйная бітва на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны. Скончылася паражэннем войскаў Германскай імперыі і Аўстра-Венгрыі.

Палажэнне перад бітвай

Паражэнне ў галіцыйскай бітве паставіла Аўстра-Венгрыю на мяжу ваеннай катастрофы. У гэтых умовах Германская армія прыйшла на дапамогу саюзніку, перакінуўшы частку сіл на поўдзень, у Сілезію, дзе была сфарміравана 9-я армія пад камандаваннем Аўгуста фон Макензена. Каб прадухіліць меркаванае ўварванне рускіх войскаў у Сілезію, германскае камандаванне вырашыла нанесці ўдар з раёнаў Кракава і Чанстахова на Івангарад і Варшаву.

Баявыя страты войскаў

У ходзе Варшаўска-Івангарадскай аперацыі рускія войскі страцілі каля 150 тыс. чал. (32% ад колькасці першапачатковай групоўкі) і да 50 гармат. Германская і аўстрыйская арміі страцілі каля 150 тыс. чал. (з іх трэць страт прыйшлася на долю немцаў), у тым ліку 23 тыс. палоннымі (больш за 51% ад колькасці першапачатковай групоўкі) і 63 гарматы[1].

Зноскі

  1. Олейников А. Потери противников в осенних операциях в Польше — Варшавско-Ивангородской 15 сентября — 26 октября и Лодзинской 29 октября — 6 декабря 1914 г. на Русском фронте Первой мировой войны. // Рейтар. 2011. № 51. — С. 166—171.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Германія ў Першай сусветнай вайне
Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне
Лістапад 1914 года
Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Канфлікты 1914 года
Бітвы Расійскай імперыі
Бітвы Германіі
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Кастрычнік 1914 года
Бітвы Аўстра-Венгрыі
Верасень 1914 года
Бітвы Першай сусветнай вайны