wd wp Пошук:

Людвік Тышкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тышкевіч. Людвік Тышкевіч (1748 — 26 чэрвеня 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-ад’ютант (з 1772), пісар вялікі літоўскі (17751780), гетман польны літоўскі1780), падскарбі вялікі літоўскі1791) і маршалак вялікі літоўскі1793). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1776)[1] Святога Станіслава (1778), а таксама расійскіх Андрэя Першазванага (1787) і Аляксандра Неўскага (1787)[2].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Юзафа і Ганны з Пацеяў.

У 1778 абіраўся маршалкам сойма. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай, на сходзе 23 ліпеня 1792 падтрымаў прапанову караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пра яго далучэнне да Таргавіцкай канфедэрацыі, што пазней зрабіў сам. У 1795 узначаліў дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага да расійскай імператрыцы Кацярыны II.

Атрымаў у спадчыну ад стрыечнай бабулі Саламеі Радзівіл маёнтак у Гародне, пры ім тут была ўзведзена рэзідэнцыя і сфармаваўся сядзібна-паркавы ансамбль. У 1792 збудаваў палац у Варшаве.

У 1775 парадніўся з паноўным родам Панятоўскіх, узяўшы шлюб з дачкой Казіміра Канстанцыяй Панятоўскай. Быў апошнім мужчынскім прадстаўніком галіны Скумінаў-Тышкевічаў.

Зноскі

  1. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 218.
  2. Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005, С. 159.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Канфедэраты Анджэя Макраноўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1808 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Гетманы польныя літоўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маршалкі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Канфедэраты Чатырохгадовага сойма
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Губернскія маршалкі віленскія