Афанасьеўскае — возера ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучоса, за 19 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Дуброўна, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Шэкі.
Плошча возера 0,24 км², вадазбору – 80,7 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,8 м. Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,37 км. Аб’ём вады ў возеры 0,43 млн м³. Катлавіна Афанасьеўскага выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м. Берагі высокія. Праз возера цячэ рака Вярхіта.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, краснапёрка, акунь, плотка.