wd wp Пошук:

Атмасферная электрычнасць

Маланкі, Нью-Мексіка
Палярнае ззянне, Аляска

Атмасферная электрычнасць — сукупнасць электрычных з’яў у зямной атмасферы (электрычнае поле, іанізацыя і праводнасць атмасферы, электрычныя токі ў паветры, электрычныя зарады ў аблоках, навальніца, палярныя ззянні, агні Эльма і да таго падобнае).

Сутнасць некаторых з гэтых з’яў ўпершыню патлумачыў М. В. Ламаносаў, які даказаў тоеснасць маланкі і электрычнай іскры, паказаў прычыны ўзнікнення атмасфернай электрычнасці, патлумачыў прыроду палярных ззянняў.

Атмасферы ўласціва электраправоднасць, што абумоўлена наяўнасцю ў ей станоўчых і адмоўных зарадаў — іонаў. Іанізатарамі атмасферы выступаюць касмічныя прамяні, радыеактыўнае выпраменьванне зямных парод, ультрафіялетавае і іншае выпраменьванне Сонца, маланкі і таму падобнае.

Электраправоднасць атмасферы змяняецца з вышыней і ў часе: яна максімальная летам, мінімальная зімой; на працягу сутак — найбуйнейшая раніцай, найменшая — каля поўдня. Напружанасць электрычнага поля пры ясным надвор’і ў сярэднім роўная 130 в/м і памяншаецца з вышыней.

Значэнне

Адзначаецца пэўная сувязь паміж напружанасцю поля і шэрагам метэаралагічных з’яў, таму назіранні над атмасфернай электрычнасцю маюць значэнне для прагнозаў надвор’я. Назіранні за палярнымі ззяннямі даюць каштоўныя звесткі аб будове высокіх слаеў атмасферы. Вынікі даследаванняў атмасферным электрычнасцю выкарыстоўваюцца пры даследаваннях радыеактыўных руд.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Метэаралогія
Катэгорыя·Электрычнасць
Катэгорыя·Атмасферныя электрычныя з’явы