wd wp Пошук:

Палярнае ззянне

Ззянне зімой на Алясцы
Палярнае ззянне каля в. Вязынка Маладзечанскага раёна Беларусі

Палярнае ззянне — свячэнне (люмінесцэнцыі) верхніх слаёў атмосфер планет, якія валодаюць магнітасферай, у выніку іх узаемадзеяння з заражанымі часцінкамі сонечнага ветру.

Палярныя ззянні ўзнікаюць у выніку бамбардзіроўкі верхніх слаёў атмасферы заражанымі часцінкамі, якія рухаюцца да Зямлі ўздоўж сілавых ліній геамагнітнага поля з вобласці калязямной касмічнай прасторы (так званага плазменнага слою). Праекцыя плазменнага слою ўздоўж геамагнітных сілавых ліній на зямную атмасферу мае форму кольцаў, якія акружаюць паўночны і паўднёвы магнітныя полюсы. Эксперыментальна ўстаноўлена, што ключавую ролю ў стымуляванні высыпанняў іграе арыентацыя міжпланетнага магнітнага поля і велічыня ціску плазмы сонечнага ветру.

Акрамя Зямлі палярныя ззянні назіраюцца і на другіх планетах Сонечнай сістэмы. Прычым, улічваючы, што магнітныя палі планет-гігантаў нашмат мацней магнітнага поля Зямлі, адпаведна значна мацнейшыя і палярныя ззянні гэтых планет у параўнанні з зямнымі палярнымі ззяннямі.

Палярнае ззянне можна стварыць штучна і вывучаць. Гэтаму быў прысвечаны савецка-французскі эксперымент АРАКС у 1975.

Гл. таксама

Спасылкі

Партал:
Астраномія

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Атмасферныя электрычныя з’явы
Катэгорыя·Планеталогія
Катэгорыя·Атмасферныя аптычныя з’явы