wd wp Пошук:

Астранцыя вялікая

Астранцыя вялікая[3] (Astrantia major) — від травяністых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Апісанне

Плады і насенне

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамым сцяблом вышынёй 50—80 см. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, глыбока раздзеленае на 3—7-ланцэтныя або адваротнаяйкападобныя, па краі буйназубчастыя долі. Сцябловае лісце больш дробнае, з больш вузкімі долямі, кароткачаранковае або амаль сядзячае. Кветкі дробныя, шматлікія, белыя або чырванаватыя, сабраны ў складаныя парасонікі дыяметрам 3—4,5 см (краявыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — песцікавыя). Агульная абгортка зорчатая, з 10—20 белых або чырванаватых плевачных падоўжна-лінейных лісцікаў. Плод — рабрысты віслаплоднік з уздутымі лусачкамі.

Пашырэнне

Расліны паходзяць з Еўропы і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: грабавыя дубравы і бярэзнікі, хмызняковыя зараснікі. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі. Выкарыстоўваецца ў многіх краінах у якасці дэкаратыўных раслін у садах і на кветніках. Існуе мноства падвідаў і варыяцый гэтай расліны[4].

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Зацвітае на другі год. Размнажаецца насеннем.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993) і Чырвоную кнігу СССР (1984). Ахоўваецца ў Літве, Латвіі і Расійскай Федэрацыі[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Tropicos
  5. АСТРАНЦИЯ БОЛЬШАЯ(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Каўказа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўропы