Схенаплектус[3] (Schoenoplectus) — род травяністых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя, травяністыя расліны. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцеблы цыліндрычныя або трохграневыя, простыя. Лісце прыкаранёвае, развітае або рэдукаванае лускападобнае.
Кветкі двухполыя, у шматкветкавых каласках, сабраных у агульнае верхавіннае, парасонікападобнае суквецце з 1-2 прыкветнымі лістамі. Калякветнік з 1-6 доляй, часам рудыментарных, рэдка яны адсутнічаюць. Тычынак 3. Завязь верхняя, аднагнёздавая; лычыкаў 3, радзей 2. Плод гладкі або маршчыністы, трохграневы або плоска-выпуклы.
Род Схенаплектус па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 34 віда[4]: