У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзенісенка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Дзенісенка (нар. 12 красавіка 1999, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік бабруйскай «Белшыны».
Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды ў якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у «Дынама» 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пенальці 2:1), калі адгуляў усе 120 хвілін.
У ліпені 2019 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Руха»[2], дзе таксама стаў рэзервовым брамнікам. У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама», стаў паўнавартасным іграком «Руха»[3]. У сезоне 2020 выступаў пераважна за дубль «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 жніўня 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
У пачатку 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Дынама». З-за траўмы прапусціў пачатак сезона, а з красавіка стаў другім брамнікам каманды. Быў рэзервовым брамнікам брэсцкай каманды і ні разу не выйшаў на поле, па заканчэнні сезона 2021 пакінуў клуб.
У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Лідай», а неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[4].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Дынама | ![]() | 10 | -9 |
2017 | дубль | Дынама | ![]() | 21 | -21 |
2018 | дубль | Дынама | ![]() | 18 | -20 |
2019 (1) | дубль | Дынама | ![]() | 8 | -8 |
2019 (2) | Д2 | Рух | ![]() | 0 | 0 |
2020 | Д1 | Рух | ![]() | 2 | 0 |
2021 | Д1 | Дынама | ![]() | 0 | 0 |