wd wp Пошук:

Арцём Анатолевіч Сокал

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сокал. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Сокал (нар. 30 сакавіка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай «Змены», пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў красавіку 2016 года Сокал, пакінуўшы «Дынама», стаў іграком магілёўскага «Дняпра», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў выхадзіць на замену.

У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2017 быў капітанам сталічнай каманды. Сезон 2018 у Вышэйшай лізе таксама пачынаў у стартавым складзе, з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[4].

У сакавіку 2019 года стаў іграком «Гомеля»[5]. У складзе гомельскай каманды ў асноўным выхадзіў на замену, толькі ў чэрвені і ліпені з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[6].

У лютым 2020 года папоўніў склад «Энергетыка-БДУ»[7]. Замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды, а ў 2021 годзе і капітанам.

У лютым 2022 года праходзіў прагляд у калінінградскай «Балтыцы», але беспаспяхова. Неўзабаве пачаў трэніравацца з «Гомелем» і ў сакавіку афіцыйна вярнуўся ў гэты клуб[8].

Міжнародная кар’ера

У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2014 годзе гуляў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльДынама180
2012дубльДынама291
2013дубльДынама270
2014дубльДынама320
2015Д2Бяроза-2010250
2016 (1)Д2Дняпро100
2016 (2)Д2Тарпеда142
2017Д2Тарпеда293
2018Д1Тарпеда180
2019Д1Гомель110
2020Д1Энергетык-БДУ220
2021Д1Энергетык-БДУ271

Зноскі

  1. Artem Sokol // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Профіль на сайце pressball.by Праверана 15 чэрвеня 2019.
  3. Футбол. Артем Сокол сменил “Днепр” на минское “Торпедо”, Купневский, Высоцкий и Кривицкий покинули столичный клуб
  4. Сокол покинул минское “торпедо”
  5. Сокол пополнил ряды “Гомеля”
  6. 14 футболистов покинули “Гомель”
  7. Защитник Сокол перешел в “Энергетик-БГУ”
  8. Футбол. Артем Сокол вернулся в “Гомель”
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка