wd wp Пошук:

Арнат

Арнат з Троіцкага касцёла ў Чарнаўчыцах, пашыты са слуцкага пояса (2-я пал. XVIII ст.).

Арна́т (лац.: ornatus) — верхняе літургічнае адзенне рымска-каталіцкага і лютэранскага духавенства.

Складаецца з 2-х палотнішчаў (кожнае мае падзел на два «бакі» і «калону» — сярэднюю частку), закругленых унізе і замацаваных плечавымі швамі. Апранаецца паверх іншага адзення. Да эпохі барока арнаты мелі выгляд палярыны. Яе перад аздаблялі вертыкальна нашытым пасам, тыльны бок — нашытым крыжам. Барочны арнат меў фігурныя краі пярэдняга палотнішча, якое набыло абрыс віяланчэлі. У Беларусі захаваліся арнаты XVII—XIX ст., пашытыя з парчовых і шаўковых тканін, атласу, аксаміту, адпаведнага пэўнай літургіі колеру (зялёнага, фіялетавага, белага, чырвонага, сіняга) і аздобленыя аплікацыяй або гафтам, тасьмой і карункамі з залатымі ці сярэбранымі ніткамі, часта пераплеценымі жэмчугам і каштоўнымі камянямі.

Выяўлены арнаты, зробленыя са слуцкіх паясоўкасцёлах вёсак Чарнаўчыцы Брэсцкага, Новая Мыш Баранавіцкага, г.п. Ружаны Пружанскага, г. Косава Івацэвіцкага раёнаў). Калекцыі арнатаў XVII—XVIII ст. зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Значная частка арнатаў XVII—XIX ст. — у Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аблачэнне лютэранскага духавенства
Катэгорыя·Аблачэнне рымска-каталіцкага духавенства