wd wp Пошук:

Арктычныя канвоі

Артыкул пра пастаўкі па ленд-лізе. Пра савецкія канвоі ў Арктыцы гл. Арктычныя канвоі (СССР).

Арктычныя канвоі Другой сусветнай вайны праходзілі з Шатландыі (Грынак) і акупаванай Брытаніяй Ісландыі ў паўночныя порты СССР — Архангельск і Мурманск. Усяго са жніўня 1941 года па май 1945 года былі праведзены 78 канвояў (хоць у перыяды паміж ліпенем і вераснем 1942 года і сакавіком і лістападам 1943 года канвоі не хадзілі). У суме каля 1400 гандлёвых суднаў даставілі ў рамках праграмы ленд-ліза важныя ваенныя матэрыялы ў СССР. Арктычныя канвоі даставілі ў СССР каля паловы ўсёй дапамогі па ленд-лізе[1].

Страты

Сцяг Вялікабрытаніі 85 гандлёвых суднаў і 16 баявых караблёў ВМФ Вялікабрытаніі (2 крэйсеры, 6 эсмінцаў і 8 іншых эскортных суднаў) былі страчаны. Загінула 3000 брытанскіх маракоў[2]. Першыя канвоі засталіся незаўважанымі і не мелі страт. 7 студзеня 1942 года было патоплена першае брытанскае судна “Вазірыстан” з канвою PQ-7[3]. Самым трагічным быў канвой PQ-17, які страціў 23 караблі з 36.

Сцяг Трэцяга Рэйха Германія страціла шэраг суднаў, у тым ліку адзін лінкар, тры эсмінцы і прынамсі 30 падводных лодак, а таксама значную колькасць самалётаў. Напрыклад, пры атацы на канвой PQ-18 нямецкі бок страціў 40 самалётаў[4].

Савецкія арктычныя канвоі

У савецкай гістарычнай літаратуры тэрмін «арктычныя канвоі» ўжываўся выключна да аперацый Паўночнага флоту і Беламорскай ваеннай флатыліі на ўнутраных арктычных шляхах зносін Савецкага Саюза ў перыяд 1941—1944 гадоў, сучаснае значэнне тэрміна да перабудовы выкарыстоўвалася толькі ў «замежнай літаратуры»[5].

Асноўны артыкул: Арктычныя канвоі (СССР) Маршрут

Брытанскі постар часоў Вайны

Першыя часы канвоі адплывалі з Хваль-фіёрда (Ісландыя), але, пачынаючы з верасня 1942 года, яны сталі адпраўляцца з базы Loch Ewe у Шатландыі. Шлях канвояў ляжаў міма Гебрыдскіх і Фарэрскіх астравоў за 300 км ад акупаванай Нарвегіі ў Мурманск і Архангельск (СССР) і быў асабліва небяспечны з-за праходжання недалёка ад баз нямецкай авіяцыі, падводнага і надводнага флоту, а таксама з-за пераважна дрэннага надвор’я ў гэтых водах.[6]. Канвой праходзіў маршрут у 1600 км за 10 дзён пры сярэдняй хуткасці ў 20 км/г[4].

Назвы

Кожны канвой меў у сваёй назве два літарна-лікавыя ідэнтыфікатары, PQ <нумар> ці JW <нумар> для канвояў у СССР, і QP <нумар> ці RA <нумар> для зваротных канвояў[7], за выключэннем самага першага канвою, які атрымаў кодавае імя «Дэрвіш». Абрэвіятура PQ (і QP адпаведна) з’явілася ад імя англійскага афіцэра П. К. Эдвардса (P. Q. Edwards), які займаўся канвоямі.[8]

Склад

«Дэрвіш» адправіўся з Ісландыі 21 жніўня 1941 года і прыбыў у Архангельск праз дзесяць дзён без страт. Канвой быў адносна невялікім і складаўся ўсяго з шасці гандлёвых суднаў. Эскорт складаўся з трох мінных тральшчыкаў, трох эсмінцаў і трох супрацьлодачных траўлераў.[9]

Камандаванне канвоем ажыццяўляў брытанскі контр-адмірал

Канвой мог складацца з 7[10]-35[11] грузавых суднаў і 5[10]-16 эскортных ваенных караблёў, якія маглі ўключаць авіяносцы (“Аргус”), крэйсеры (“Лондан”, “Эдынбург”), эсмінцы (“Электра”, “Кенія”) і тральшчыкі[12]. З паветра канвой прыкрывала палубная эскадрылля з 40 “Дзікіх Катоў” і “Авосек[4]. У прыбярэжных савецкіх водах канвой сустракалі савецкія эсмінцы Паўночнага флоту (“Урыцкі”[13] і “Куйбышаў”[14]).

У Савецкі Саюз везлі каўчук, бомбы, разабраныя самалёты Харыкейн, шэрсць і чаравікі[3]. Назад канвоі везлі лес[15] і золата[3].

Варта адзначыць чатыры канвоі:

Спіс арктычных канвояў

1941

У СССР Са СССР
«Дэрвіш» адправіўся з Ісландыі 21 жніўня 1941; прыбыў у Архангельск 31 жніўня QP-1 адправіўся з Архангельска 28 верасня 1941; прыбыў у Скапа Флоу 10 кастрычніка[9]
PQ-1 адправіўся з Ісландыі 29 верасня; прыбыў у Архангельск 11 кастрычніка QP-2 адправіўся з Архангельска 3 лістапада; прыбыў у Kirkwall (Аркнейскія астравы) 17 лістапада
PQ-2 адправіўся з Ліверпула 13 кастрычніка; прыбыў у Архангельск 30 кастрычніка QP-3 адправіўся з Архангельска 27 лістапада; рассеяны ў дарогі, прыбыў 3 снежня
PQ-3 адправіўся з Ісландыі 9 лістапада; прыбыў у Архангельск 22 лістапада QP-4 адправіўся з Архангельска 29 снежня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 9 студзеня 1942
PQ-4 адправіўся з Ісландыі 17 лістапада; прыбыў у Архангельск 28 лістапада
PQ-5 адправіўся з Ісландыі 27 лістапада; прыбыў у Архангельск 13 снежня
PQ-6 адправіўся з Ісландыі 8 снежня; прыбыў у Мурманск 20 снежня

1942

у СССР са СССР
PQ-7a адправіўся з Ісландыі 26 снежня; прыбыў у Мурманск 12 студзеня QP-5 адправіўся з Мурманска 13 студзеня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 19 студзеня
PQ-7b адправіўся з Ісландыі 31 снежня; прыбыў у Мурманск 11 студзеня QP-6 адправіўся з Мурманска 24 студзеня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 28 студзеня
PQ-8 адправіўся з Ісландыі 8 студзеня; прыбыў у Архангельск 17 студзеня QP-7 адправіўся з Мурманска 12 лютага; рассеяны ў дарогі, прыбыў 15 лютага
Аб'яднаны PQ-9 і PQ-10 адправіўся Ісландыі 1 лютага; прыбыў у Мурманск 10 лютага QP-8 адправіўся з Мурманска 1 сакавіка; прыбыў у Рэйк'явік 11 сакавіка
PQ-11 адправіўся з Шатландыі 14 лютага; прыбыў у Мурманск 22 лютага QP-9 адправіўся з Кольскага заліва 21 сакавіка; прыбыў у Рэйк'явік 3 красавіка
PQ-12 адправіўся з Рэйк'явіка 1 сакавіка; прыбыў у Мурманск 1 сакавіка QP-10 адправіўся з Кольскага заліва 10 красавіка; прыбыў у Рэйк'явік 21 красавіка
PQ-13 адправіўся з Шатландыі; прыбыў у Мурманск 31 сакавіка QP-11 адправіўся з Мурманска 28 красавіка; прыбыў у Рэйк'явік 7 мая
PQ-14 адправіўся з Шатландыі 26 сакавіка; прыбыў у Мурманск 19 красавіка QP-12 адправіўся з Кольскага заліва 21 мая; прыбыў у Рэйк'явік 29 мая
PQ-15 адправіўся з Шатландыі 10 красавіка; прыбыў у Мурманск 5 мая QP-13 адправіўся з Архангельск 26 чэрвеня; прыбыў у Рэйк'явік 7 ліпеня
PQ-16 адправіўся з Рэйк'явіка 21 мая; прыбыў у Мурманск 30 мая QP-14 адправіўся з Архангельска 13 верасня; прыбыў у Шатландыю 26 верасня
PQ-17 адправіўся з Рэйк'явіка 27 чэрвеня; рассеяны ў дарогі, прыбыў 4 ліпеня QP-15 адправіўся з Кольскага заліва 17 лістапада; прыбыў у Шатландыю 30 лістапада
PQ-18 адправіўся з Шатландыі 2 верасня; прыбыў у Архангельск 21 верасня: першы канвой у суправаджэнні авіяносца RA-51 адправіўся з Кольскага заліва 30 снежня; прыбыў у Шатландыю 11 студзеня 1943
JW-51A адправіўся з Ліверпула 15 снежня; прыбыў у Кольскі заліў 25 снежня
JW-51B адправіўся з Ліверпула 22 снежня; прыбыў у Кольскі заліў 4 студзеня 1943: гл. Бой у Баранцавым моры
FB незалежныя судны без эскорту

1943

у СССР са СССР
JW-52 адправіўся з Ліверпула 17 студзеня; прыбыў у Кольскі заліў 27 студзеня RA-52 адправіўся з Кольскага заліва 29 студзеня; прыбыў у Шатландыю 9 лютага
JW-53 адправіўся з Ліверпула 15 лютага; прыбыў у Кольскі заліў 27 лютага RA-53 адправіўся з Кольскага заліва 1 сакавіка; прыбыў у Шатландыю 14 сакавіка
JW-54A адправіўся з Ліверпула 15 лістапада; прыбыў у Кольскі заліў 24 лістапада RA-54A адправіўся з Кольскага заліва 1 лістапада; прыбыў у Шатландыю 14 лістапада
JW-54B адправіўся з Ліверпула 22 лістапада; прыбыў у Архангельск 3 снежня RA-54B адправіўся з Архангельска 26 лістапада; прыбыў у Шатландыю 9 снежня
JW-55A адправіўся з Ліверпула 12 снежня 1943; прыбыў у Архангельск 22 снежня RA-55A адправіўся з Кольскага заліва 22 снежня; прыбыў у Шатландыю 1 студзеня 1944
JW-55B адправіўся з Ліверпула 20 снежня; прыбыў у Архангельск 30 снежня: гл. Бой у Нордкапа RA-55B адправіўся з Кольскага заліва 31 снежня; прыбыў у Шатландыю 8 студзеня 1944

1944

у СССР са СССР
JW-56A адправіўся з Ліверпула 12 студзеня; прыбыў у Архангельск 28 студзеня RA-56 адправіўся з Кольскага заліва 3 лютага; прыбыў у Шатландыю 11 лютага
JW-56B адправіўся з Ліверпула 22 студзеня; прыбыў у Кольскі заліў 1 лютага RA-57 адправіўся з Кольскага заліва 2 сакавіка; прыбыў у Шатландыю 10 сакавіка
JW-57 адправіўся з Ліверпула 20 лютага; прыбыў у Кольскі заліў 28 лютага RA-58 адправіўся з Кольскага заліва 7 красавіка; прыбыў у Шатландыю 14 красавіка
JW-58 адправіўся з Ліверпула 27 сакавіка; прыбыў у Кольскі заліў 4 красавіка RA-59 адправіўся з Кольскага заліва 28 красавіка; прыбыў у Шатландыю 6 мая
JW-59 адправіўся з Ліверпула 15 жніўня; прыбыў у Кольскі заліў 25 жніўня RA-59A адправіўся з Кольскага заліва 28 жніўня; прыбыў у Шатландыю 5 верасня
JW-60 адправіўся з Ліверпула 15 верасня; прыбыў у Кольскі заліў 23 верасня RA-60 адправіўся з Кольскага заліва 28 верасня; прыбыў у Шатландыю 5 кастрычніка
JW-61 адправіўся з Ліверпула 20 кастрычніка; прыбыў у Кольскі заліў 28 кастрычніка RA-61 адправіўся з Кольскага заліва 2 лістапада; прыбыў у Шатландыю 9 лістапада
JW-61A адправіўся з Ліверпула 31 кастрычніка; прыбыў у Мурманск 6 лістапада RA-61A адправіўся з Кольскага заліва 11 лістапада; прыбыў у Шатландыю 17 лістапада
JW-62 адправіўся з Шатландыі 29 лістапада; прыбыў у Кольскі заліў 7 снежня RA-62 адправіўся з Кольскага заліва 10 снежня; прыбыў у Шатландыю 19 снежня
JW-63 адправіўся з Шатландыі 30 снежня; прыбыў у Кольскі заліў 8 студзеня 1945

1945

У СССР Са СССР
JW-64 адправіўся з Шатландыі 3 лютага; прыбыў у Кольскі заліў 15 лютага RA-63 адправіўся з Кольскага заліва 11 студзеня; прыбыў у Шатландыю 21 студзеня
JW-65 адправіўся з Шатландыі 11 сакавіка; прыбыў у Кольскі заліў 21 сакавіка; быў двойчы тарпедаваны (пашкоджаны U-968, патоплены U-995) транспарт «Томас Дональдсан».[17] RA-64 адправіўся з Кольскага заліва 17 лютага; прыбыў у Шатландыю 28 лютага
JW-66 адправіўся з Шатландыі 16 красавіка; прыбыў у Кольскі заліў 25 красавіка RA-65 адправіўся з Кольскага заліва 23 сакавіка; прыбыў у Шатландыю 1 красавіка
JW-67 адправіўся з Шатландыі 12 мая; прыбыў у Кольскі заліў 20 мая RA-66 адправіўся з Кольскага заліва 29 красавіка; прыбыў у Шатландыю 8 мая
RA-67 адправіўся з Кольскага заліва 23 мая; прыбыў у Шатландыю 30 мая

Стратэгічнае значэнне

Арктычныя канвоі прывялі да значных змен у расстаноўцы марскіх сіл абодвух бакоў, што аказала істотны ўплыў на ход баявых дзеянняў на моры на іншых тэатрах баявых дзеянняў. У выніку дзеянняў ранніх рэйдаў брытанскіх эсмінцаў у Нарвегіі, Гітлер прыйшоў да пераканання, што англічане намерваюцца ўварвацца ў Нарвегію зноў. Гэта, разам з відавочнай неабходнасцю спыніць арктычныя канвоі ў СССР, прымусіла Гітлера аддаць загад перадыслакаваць цяжкія надводныя нямецкія караблі, у тым ліку лінкар «Тырпіц», у Нарвегію. Аперацыя «Цэрбер» была прадпрынятая часткова з гэтай прычыны.

Як «флот у наяўнасці», «Tirpitz» і іншыя цяжкія надводныя нямецкія караблі звязвалі сілы Каралеўскага ВМФ якія маглі быць лепшым чынам выкарыстаны дзесьці яшчэ, напрыклад, для стрымлівання ВМФ Японіі ў Індыйскім акіяне. Поспех рэйдаў у Атлантыцы «Гнайзенау» і «Шарнгорст» у 1941 прадэманстраваў маштабы нямецкай пагрозы ў Атлантыцы. Аднак, з закрыццём саюзнікамі непатруляванага паветранага «акна» над паўночнай Атлантыкай, паляпшэннем радыёпеленгацыйнага абсталявання (Huff-Duff (англ.) ), абсталяваннем самалётаў сантыметровым радарам на аснове рэзананснага магнетрона[18] і выдзяленнем канвоям эскортных авіяносцаў, магчымасці для нямецкіх рэйдараў у Атлантыцы былі абмежаваны.

Апроч няўдалай спробы перахапіць канвой PQ17 у сакавіку 1943 года і рэйду на Шпіцберген у верасні 1943, «Тырпіц» правёў большую частку Другой сусветнай вайны ў нарвежскіх фіёрдах. «Тырпіц» падвяргаўся пастаянным атакам, пакуль нарэшце не быў патоплены ў фіёрдзе Тромсё 11 лістапада 1944 года Каралеўскімі ВПС. Іншыя цяжкія судны Крыгсмарынэ ніколі не дыслакаваліся ў Нарвегіі (напрыклад, «Гнайзенау»), былі выцеснены з портаў краіны, ці былі патоплены перавышаючымі сіламі праціўніка (напрыклад, «Шарнгорст»). Асабліва, няўдалая атака на канвой JW-51B (Бой у Баранцавым моры), калі перавышаючая групоўка нямецкіх надводных караблёў не змагла нанесці паражэнне брытанскаму эскорту, які складаўся з крэйсераў і эсмінцаў, прывяла Гітлера ў лютасць, і стала прычынай пераносу акцэнту з надводных рэйдараў да падводных лодак. Некаторыя цяжкія караблі былі фізічна разабраны і іх узбраенне выкарыстана ў прыбярэжных умацаваннях.

Барацьба з канвоямі

Для барацьбы з арктычнымі канвоямі немцы выкарыстоўвалі караблі, якія базіраваліся ў фіёрдах Нарвегіі (базы Алта-фіёрд, Тронхейм і Нарвік):

Таксама ў барацьбе з канвоямі немцы задзейнічалі 5-й паветраны флот (500 самалётаў тыпу Junkers Ju 88)[3]. Авіяцыя забяспечвала паветраную разведку. Калі канвой выяўлялі, з баз падымаліся бамбардзіроўшчыкі (каля 40[4]) і, падзяліўшыся на звёны, атакавалі судны.

Роля разведкі

Узлом англічанамі кода «Энігмы» адыграў важную ролю ў канчатковым поспеху арктычных канвояў. Хоць папераджальныя дзеянні былі не заўсёды магчымыя, разведвальныя даныя дазволілі Каралеўскаму ВМФ падрыхтавацца да баёў і канвоі маглі атрымліваць адэкватны эскорт. Перахоп і патапленне лінкара «Шарнгорст» былі ў значнай ступені абумоўлены здольнасцю англічан чытаць паведамленні, зашыфраваныя Энігмай.[20]

Канвой PQ-17

Асноўны артыкул: Канвой PQ-17 У жніўні 1941 года фінскія войскі захапілі гарадок Сортавала і стварылі там пункт радыёперахопу. У пачатку ліпеня 1942 года гэты цэнтр перахапіў шыфраваную тэлеграму, перададзеную кодам Морзэ з савецкай авіябазы ў раёне Мурманска. Дэшыфраваны фінамі, тэкст тэлеграмы змяшчаў поўнае апісанне вялікага канвою PQ-17 з ваеннымі грузамі, які накіроўваўся з Ісландыі ў СССР. Фіны перадалі гэтыя матэрыялы немцам, якія спачатку планавалі выкарыстаць для атакі канвою надводныя караблі. Аднак, англійскія падлодкі выявілі спробу выхаду ў мора лінкара «Тырпіц»[крыніца?], і нямецкія надводныя караблі вярнуліся ў базу, а ўдар па PQ-17 быў нанесены авіяцыяй і падлодкамі.

Літаратурныя апісанні

Англамоўныя

Пра Арктычныя канвоі былі напісаны прынамсі два шырокавядомыя раманы: выдадзены ў 1955 годзе «Карабель Яго Вялікасці «Уліс» (англ.: «HMS Ulysses») шатландскага пісьменніка Алістэра Мак-Ліна, напісаны ў традыцыях класічнай літаратуры пра марскую вайну, і, выдадзены ў 1967 годзе, «Капітан» (англ.: «The Captain»), галандскім аўтарам Жанам дэ Хартогам (англ.: Jan de Hartog). Гэтыя дзве кнігі значна адрозніваюцца стылем, характарамі персанажаў і ўнутранай філасофіяй (Дэ Хартог быў пацыфістам, чаго нельга сказаць пра Мак-Ліна). Усё ж, яны абодва яскрава перадаюць атмасферу ваенных дзеянняў і недружалюбнай прыроды, што патрабуе ад смельчакоў велізарнай вытрымкі і мужнасці. Абедзве кнігі былі напісаны пад уражаннем лёсу канвою PQ-17, аднак не разглядаюць дэталёва яго лёс.

Рускамоўныя

Рускі пісьменнік Валянцін Пікуль апісаў паход каравана PQ-17 у сваім рамане «Рэквіем каравану PQ-17».[21]

Памяць

Стэлы мемарыяла і від на Статую Свабоды.
Цэнтральная скульптура мемарыяла.
Памятная манета.

Зноскі

  1. Татьяна Брицкая «Мы были друзьями, но нам не доверяли» // Новая газета. — 2017. — № 47-48 (2624-2625). 05.05.2017
  2. Арктычныя канвоі Другой сусветнай вайны
  3. 1 2 3 4 5 Арктычныя канвоі: скрозь агонь і палярную ноч
  4. 1 2 3 4 Арктычны канвой JW-64
  5. А. В. Басов. Арктические конвои. // Советская военная энциклопедия в 8-ми томах, под ред. Гречко А. А. Москва, Воениздат, 1976—1980. Том 1: А — Бюро военных комиссаров, 1976, с 236.
  6. Bob Ruegg and Arnold Hague Convoys to Russia 1941—1945 ASIN B000S9V1TW ISBN 0-905617-66-5 (англ.)
  7. Апошнімі з гэтай серыі былі «PQ-18» і «QP-15»/ C снежня 1942 года канвоі, якія ішлі ў СССР, мелі літар «JW», назад - «RA». Парадкавы нумар пачынаўся з 51.
  8. Arnold Hague The Allied Convoy System 1939—1945: Its Organization, Defence and Operation ISBN 1-55125-033-0 ISBN 978-1-55125-033-5 (англ.)
  9. 1 2 Russian Convoy series (англ.)
  10. 1 2 PQ-5
  11. PQ-16
  12. Дэрвіш (арктычны канвой)
  13. Канвой PQ-1
  14. PQ-2
  15. Канвой QP-1
  16. Поспех быў забяспечаны магчымасцю прыстрэлкі ў цемры па радыёлакацыйных засечках усплёскаў снарадаў, хоць былі выкарыстаны і асвятляльныя снарады
  17. «Томас Дональдсан» - Часопіс “Нептун” - Усе фарбы моры(недаступная спасылка)
  18. Angela Hind. “Briefcase ’that changed the world’” (нявызн.). BBC News (5 лютага 2007).
  19. Ленд-ліз. Паўночныя канвоі. Стратэгічнае значэнне Архівавана 3 жніўня 2017.
  20. Sebag-Montefiore, Hugh (2001). Enigma: The Battle for the Code. London: Phoenix. pp. pp 293-303. https://archive.org/details/enigmabattleforc0000seba_k7v2ISBN 0-7538-1130-8 (англ.)
  21. «Рэквіем каравану PQ-17» на lib.aldebaran.ru Архівавана 13 кастрычніка 2007.
  22. У Санкт-Пецярбургу адкрыецца помнік маракам палярных канвояў. // RT на рускай, 31 жніўня 2014 года.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вялікая Айчынная вайна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Арктычныя канвоі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Транспарт у Арктыцы
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі