wd wp Пошук:

Ленд-ліз

Прэзідэнт ЗША Франклін Д. Рузвельт падпісвае закон аб ленд-лізе.

Ленд-ліз (англ.: Lend-Lease Act, ад lend даваць у пазыку + lease здаваць у арэнду) — сістэма перадачы (у пазыку або арэнду) узбраення, боепрыпасаў, стратэгічнай сыравіны, прадуктаў харчавання і іншага.

Гісторыя

Другая сусветная вайна

Пастаўкі па ленд-лізу ажыццяўляліся ЗША ў краіны-саюзніцы антыгітлераўскай кааліцыі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Закон аб ленд-лізе быў прыняты Кангрэсам ЗША у 1941 годзе.

Уварванне Расіі ва Украіну

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісвае закон аб ленд-лізе для Украіны, 9 мая 2022.

У красавіку 2022 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, паводле якога будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе ва Украіну[1]. 9 мая Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў Закон аб ленд-лізе для Украіны, фактычна тоесны ранейшаму[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. belta.by
  2. Радыё Свабода

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Ленд-ліз