wd wp Пошук:

Гебрыдскія астравы

Гебрыдскія астравы. Ружовы колер — Унутраныя, рыжы колер — Знешнія Гебрыды

Гебрыдскія астравы (англ.: Hebrides [ˈhɛbrɨˌdiːz], хутчэй за ўсё ад нарв.: Suðregar “Паўднёвая краіна”; шатл. гэл.: Innse Gall “Жоўцевыя астравы”) — архіпелаг у Атлантычнам акіяне каля заходніх берагоў Шатландыі. Уваходзяць у групу Брытанскіх астравоў. Две асноўныя цэпі архіпелагу — Унутраныя і Знешнія Гебрыды, падзеляны пралівамі Літл-Мінч і Норт-Мінч, а таксама Гебрыдскім морам.

Апісанне

Гебрыдскія астравы ўяўляюць сабой шырока раскіданую групу з каля 500 скалістых, па большай частцы высокіх астравоў, з якіх населена каля 100. Паверхня — каля 7,5 тыс. км², з якіх каля 1,6 тыс. км² занята азёрамі. Вялікая частка паверхні — камяністыя або забалочаныя раўніны. Маюцца нізкагор’і вышынёй да 1009 м (гара Кулін-Хілс на востраве Скай), сляды старажытнага абляднення.

Вільготны марскі клімат, сярэдняя тэмпература студзеня складае 4-6 °C, ліпеня — 12-14 °C. Ападкаў шмат, да 2000 мм у год. З расліннасці — луга на дзярнова-грубагумусных і дзярнова-тарфяных глебах, верашчатнік і, зрэдку гаі з нізкарослай бярозай. Жыхары ў асноўным займаюцца рыбалоўствам і жывёлагадоўляй. Наладжана вытворчасць ваўняных тканін, турызм. Найбуйнейшы горад — Сторнаўэй на востраве Льюіс.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Шатландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара