wd wp Пошук:

Апостальская адміністратура Эстоніі

Апостальская адміністратура Эстоніі (лац.: Administratio Apostolica Estoniensis) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка структуры Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Талін, Эстонія. Апостальская адміністратура распаўсюджвае сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю Эстоніі.

Гісторыя

Пасля здабыцця незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе дзяржава гарантавала грамадзянам свабоду сумлення. Святы Прастол прызнаў Эстонію 10 кастрычніка 1921 года. У 1924 годзе ўтворана апостальская адміністратура Эстоніі.

Да моманту, калі Эстонія ў 1940 годзе была далучана да СССР, у краіне налічвалася каля 5 тысяч каталікоў. У савецкі перыяд Каталіцкая царква ў Эстоніі падвяргалася рэпрэсіям, былі закрыты ўсе храмы, акрамя двух, многія святары прайшлі праз турмы і лагеры.

Пасля распаду СССР і аднаўлення незалежнасці Эстоніі 28 жніўня 1991 года былі зноў усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Эстонскай Рэспублікай і Святым Прастолам. У 1993 годзе краіну наведаў Папа Рымскі Ян Павел II.

Сучасны стан

Паводле звестак на 2017 год у краіне налічвалася 6 500 каталікоў, 14 святароў і 9 прыходаў[1]. Кафедральным саборам апостальскай адміністратуры Эстоніі з’яўляецца сабор Святых Пятра і Паўла ў Таліне.

Паводле звестак перапісу 2000 года каталікі Эстоніі размяркоўваліся па нацыянальнасці наступным чынам: эстонцы — 1736, палякі — 867, беларусы — 831, літоўцы — 749, рускія — 713, украінцы — 290, латышы — 182, фіны — 77, немцы — 73, іншыя — 227[2].

Каталіцкія прыходы існуюць у Таліне, Тарту, Пярну, Валзе, Ахтмэ, Нарве, Сіламяэ, Ракверэ і Ківіылі[3]. У Таліне таксама размешчаны адзіны ў краіне грэка-каталіцкі прыход, які адміністрацыйна адносіцца да Украінскай грэкакаталіцкай царквы.

Ардынарыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Apostolic Administration of Estonia
  2. Вынікі перапісу 2000 года. Рэлігія і нацыянальнасць
  3. Сайт Каталіцкай царквы ў Эстоніі(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Апостальскія адміністратуры
Катэгорыя·Каталіцтва ў Эстоніі