wd wp Пошук:

Антон Паўлавіч Садоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садоўскі. Антон Паўлавіч Садоўскі[1] (нар. 17 лютага 1944) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (2006).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Красняны (Мядзельскі раён, Мінская вобласць). У 1961 годзе скончыў сярэднюю школу ў Варапаеве[2]. Паступіў на вучобу матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1966 годзе. Паступіў у аспірантуру і ў 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Устойлівасць рашэнняў некаторых сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў»[2]. З 1967 года працаваў на фізічным факультэце БДУ на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі[2]. У 1982—1999 гадах А. П. Садоўскі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на матэматычным факультэце на пасадах загадчыка (1982—1984[1]), дацэнта, прафесара кафедры матэматычнага аналізу[2]. З 1999 года прафесар кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, метадах рашэння праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналітычных сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў на плоскасці, камп’ютарнай алгебры. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук[2]. Сааўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў.

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 Садовский Антон Павлович(руск.)  // Механіка-матэматычны факультэт БДУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў