wd wp Пошук:

Антон Генадзевіч Сарока

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарока. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Сарока (нар. 5 сакавіка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Астравец». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2017—2019).

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Змена», пазней трапіў у «Дынама», дзе выступаў за моладзевыя каманды. У пачатку 2010 года, пасля паспяховага выступу за юнацкую зборную на мемарыяле Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, быў запрошаны ў казанскі «Рубін»[3]. У сезоне 2010 выступаў за дубль казанскага клуба, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь[4][5], сезон 2011 правёў у складзе «Партызана-2»[6].

У пачатку 2012 года праходзіў прагляд у латвійскім «Вэнтспілсе» і «Гарадзеі»[7], аднак толькі ўлетку, уладзіўшы ўсе фармальнасці з «Рубінам», на правах арэнды перайшоў у беларускі клуб[8].

У 2013 годзе, пакінуўшы «Рубін», стаў іграком «Гарадзеі» на трывалай аснове. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «цукровых». Па выніках сезона 2015 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 дэбютаваў у Вышэйшай лізе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне.

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[9]. У складзе дынамаўцаў стаў асноўным нападнікам, у сезоне 2017 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце.

У ліпені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з бельгійскім клубам «Локерэн»[10]. Аднак, не здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2019 года, пасля таго як «Локерэн» страціў шанцы на захаванне месца з элітным дывізіёне, разарваў кантракт з клубам і ў якасці свабоднага агента перайшоў у барысаўскі БАТЭ[11]. Пачынаў сезон асноўным нападнікам каманды, аднак пазней стаў шмат прапускаць з-за траўм, з верасня да канца сезона 2019 не з’яўляўся на полі. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак з мая зноў выбыў з-за траўмы, за асноўную каманду наступны раз згуляў толькі ў лістападзе. У 2021 годзе выйшаў на поле за БАТЭ толькі 2 сакавіка ў матчы Суперкубка Беларусі, пасля чаго чарговы раз выбыў з-за траўмы. У чэрвені 2021 года кантракт з барысаўскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[12].

Неўзабаве пасля сыходу з БАТЭ стаў іграком гродзенскага «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сезона 2021[13]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, толькі часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік па заканчэнні кантракта пакідае гродзенскі клуб[14].

У лютым 2022 года далучыўся да казахстанскага «Акжайыка»[15], аднак ужо праз некалькі тыдняў пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[16]. У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[17], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[18].

У ліпені 2022 года стаў трэніравацца з «Астраўцом» і ў выніку папоўніў склад каманды[19].

Міжнародная кар’ера

У 2012—2014 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў асноўным нападнікам.

У маі 2017 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак тады так і не згуляў за яе з-за ваенных збораў[20]. Дэбютаваў за зборную 31 жніўня 2017 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Люксембурга, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльДынамаБеларусь10
2010дубльРубінРасія61
2011Д3Партызан-2Беларусь105
2012 (2)Д2ГарадзеяБеларусь80
2013Д2ГарадзеяБеларусь238
2014Д2ГарадзеяБеларусь2912
2015Д2ГарадзеяБеларусь2815
2016Д1ГарадзеяБеларусь258
2017Д1ДынамаБеларусь3012
2018 (1)Д1ДынамаБеларусь114
2018/19 (1)Д1ЛокерэнБельгія171
2019Д1БАТЭБеларусь122
2020Д1БАТЭБеларусь62
2021 (1)Д1БАТЭБеларусь00
2021 (2)Д1НёманБеларусь70
2022 (1)Д1АрсеналБеларусь100

Зноскі

  1. Anton Saroka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anton Saroka // FBref.com
  3. Антон Сарока подписал контракт с “Рубином”
  4. “Рубин” одолжил Сароку “Партизану”
  5. Антон Сарока: Думаю, в “Партизане” игровой практики все же будет побольше, чем в “Рубине”
  6. «Я — не ребенок»
  7. Антон Сарока, принадлежащий “Рубину”, появился в “Городее”
  8. «Городея» дозаявила Антона Сароку на второй круг чемпионата в первой лиге
  9. Антон Сарока стал игроком минского “Динамо”
  10. Антон Сарока подписал трехлетний контракт с 13-й командой Бельгии
  11. БАТЭ объявил о подписании контракта с Сарокой
  12. БАТЭ сообщил о расторжении контракта с Сарокой
  13. “Неман” объявил о подписании Антона Сароки
  14. Антон Сарока, а также два россиянина покинули “Неман”
  15. Антон Сарока перешел в казахстанский “Акжайык”
  16. Сотрудничество Сароки и “Акжайыка” не продлилось и трех недель - контракт аннулирован
  17. Антон Сарока - игрок дзержинского “Арсенала”
  18. “Арсенал”: минус Сарока и Хайманов, плюс Федор Лебедев
  19. Антон Сарока стал игроком “Островца”
  20. Футбол. Антон Сарока не поможет сборной Беларуси из-за прохождения сборов в армии

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Рубін Казань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Астравец
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Локерэн
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы