wd wp Пошук:

Антон Восіпавіч Мухлінскі

Антон Восіпавіч Мухлінскі (1808, маёнт. Валеўка Навагрудскага р-на — 25 кастрычніка 1877) — рускі і беларускі ўсходазнавец, педагог. Прафесар (1839). Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1838).

Біяграфія

Паходзіў з шляхецкай сям’і. Вучыўся ў школе ў Маладзечне, у Віленскім універсітэце (1822-26), на факультэце ўсходніх моваў Пецярбургскага ўніверсітэта (1828-32). Вывучаў усходазнаўства ў Турцыі і Егіпце (1832-35). Выкладаў арабскую (1835-39) і турэцкую (1853-63) мовы, гісторыю Турцыі (з 1855) на факультэце ўсходніх моваў Пецярбургскага ўніверсітэта. Быў дэканам гэтага факультэта (1859-66).

Аўтар шматлікіх прац у галіне цюркалогіі. Вывучаў пісьмовую культуру беларускіх татараў, першы даследаваў «кітабы». Выдаў у Пецярбургу «Асманскую хрэстаматыю для ўніверсітэцкага выкладання» (1858-59), «Слоўнік выказаў, якія прыйшлі… у нашу мову з моваў усходніх…» (1858). Пісаў на рускай і польскай мовах.

Магіла Антона Мухлінскага

Пахаваны на Старых Павонзках у Варшаве.

Літаратура

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1027874487 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Antoni Muchliński // NUKAT — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Усходазнаўцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1808 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта