wd wp Пошук:

Антоні Дзяконскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяконскі. Анто́ні Дзяко́нскі (польск.: Antoni Dziekoński; ? — 18 лістапада 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі надворны літоўскі (1785—1791).

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Дзяконскіх герба «Кораб». Адзін з трох сыноў Яна Дзяконскага, уладальніка Чапліц пад Слуцкам.

Кар’еру пачаў земскім ваўкавыскім сурагатам. З 1765 года — ваўкавыскі стольнік, адначасова — пяцігорскі харунжы аддзелаў гетмана Агінскага.

У 1766 годзе ўдзельнічаў у вальным сойме ад Слонімскага павета. У 1775—1784 гадах — кансуляр Пастаяннай Рады. У 1766—1782 гадах — польны стражнік літоўскі.

У 1780 годзе на сойме, як прадстаўнік Скарбовай Камісіі Вялікага Княства Літоўскага абараняў сваю камісію ад абвінавачванняў паслоў, і перакідваў усю адказнасць на падскарбія Антонія Тызенгаўза. Карыстаўся вялікім даверам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1784 годзе суправаджаў яго на сойм у Горадні, дзе быў адказны за размяшчэнне караля.

У 1785 годзе атрымаў Ордэн святога Станіслава, а ў 1786 годзе — Ордэн Белага Арла.

Пасля смерці Антонія Тызенгаўза быў прызначаны надворным падскарбіем літоўскім. У 1786 годзе па просьбе караля кантраляваў выбары паслоў на пасольскіх сойміках Жмудзі, Коўна, Вількаміра, Смаленска.

Рэформ Чатырохгадовага сойма катэгарычна не прымаў, за што моцна крытыкаваўся пасламі Сойма. У 1791 годзе пад ціскам «патрыятычнай» партыі на Чатырохгадовым сойме адмовіўся ад пасады надворнага падскарбія літоўскага на карысць Тамаша Ваўжэцкага. У 1792 годзе браў удзел у Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін актыўных арганізатараў Гарадзенскага сойма 1793 года, памочнік расійскага пасла Сіверса.

Сям’я

Быў жанаты з Каралінай з Мізгераў. Меў 3 сыноў: Юзафа, Міхала, Казіміра.

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/antoni-dziekonski-h-korab
  2. Antoni Dziekoński // NUKAT — 2002.
  3. Antoni Dziekoński // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1812 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Дзяконскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1796 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дзяконскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Стольнікі ваўкавыскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Падскарбіі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стражнікі польныя літоўскія