wd wp Пошук:

Анон

Ано́н (бур. Онон гол, манг.: Онон гол, руск.: Онон) — рака ў Манголіі і Забайкальскім краі Расіі.

Даўжыня ракі 1032 км, з іх 543 км на тэрыторыі Забайкальскага края. Плошча вадазбору 96 200 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 181 м³/с (за 12 км ад вусця — 191 м³/с[1]). Аб’ём гадавога сцёку 6,028[1] км³. Выток ракі знаходзіцца на нагор’і Хэнтэй у Манголіі. Працякае пераважна па стэпавых раўнінах. Пры зліцці з ракой Інгада ўтварае раку Шылка (прыток Амура). Сілкаванне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, на перакатах прамярзае.

Басейн Шылкі

Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне і прамысловыя патрэбы.

У міжрэччы ракі Анон і яе прытока Агі знаходзіцца Агінскі стэп[2].

Зноскі

  1. 1 2 Чернов А. В. Онон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 76.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Басейн Амура
Катэгорыя·Рэкі Манголіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Забайкальскага края