.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Шамрук (нар. 27 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».
Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама», а ў другой палове 2012 года стаў трапляць у асноўны склад. У сезоне 2013 таксама прыцягваўся да асноўнага складу. Звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. Гуляў на пазіцыі флангавага атакуючага паўабаронцы. 25 жніўня 2013 года ў кубкавым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» атрымаў траўму і больш да канца сезона на полі не з’яўляўся.
У сезоне 2014 амаль не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2015 вярнуўся на поле, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і з замены. У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[2]. Па заканчэнні сезона ў снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Шамруку статус свабоднага агента[3].
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у клуб «Смалявічы-СТІ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове смалявічцаў і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2018 года стаў іграком «Мінска»[5]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму, аднавіўся ад яе ў жніўні, з кастрычніка зноў стаў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[6]. У другой палове 2019 года стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе, а ў 2020 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна.
У студзені 2021 года перайшоў у «Віцебск»[7], дзе трывала замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года стала вядома, што абаронца пакідае віцебскі клуб[8]. Хутка пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[9].
У жніўні 2013 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Іспаніі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | ![]() | 25 | 3 |
2012 | Д1 | Брэст | ![]() | 17 | 0 |
2013 | Д1 | Дынама | ![]() | 13 | 0 |
2014 | Д1 | Дынама | ![]() | 4 | 0 |
2015 (1) | Д1 | Дынама | ![]() | 13 | 0 |
2015 (2) | Д2 | Баранавічы | ![]() | 13 | 0 |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 16 | 3 |
2017 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 28 | 1 |
2018 | Д1 | Мінск | ![]() | 8 | 0 |
2019 | Д1 | Мінск | ![]() | 17 | 0 |
2020 | Д1 | Мінск | ![]() | 7 | 0 |
2021 | Д1 | Віцебск | ![]() | 24 | 0 |