wd wp Пошук:

Андрэй Мікалаевіч Белазерскі

Андрэй Мікалаевіч Белазе́рскі[2] (руск.: Андрей Николаевич Белозерский; 29 жніўня 1905 — 31 снежня 1972) — вучоны ў галіне біяхіміі раслін, адзін з заснавальнікаў біяхіміі ў СССР, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1946), акадэмік Акадэміі навук СССР (1962), віцэ-прэзідэнт АН СССР (1971—1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ташкенце. У 1927 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Сярэднеазіяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і застаўся ў аспірантуры пры кафедры фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта. Адначасова з 1923 года працаваў лабарантам, у 1927—1930 гадах выкладаў на рабфаку ўніверсітэта[3].

У 1930 годзе па запрашэнню А. Р. Кізеля пераехаў у Маскву і пачаў працу ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце асістэнтам на наноў створанай кафедры біяхіміі раслін. З 1932 года дацэнт, з 1943 года прафесар гэтай кафедры. У 1960—1972 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры біяхіміі раслін, у 1963—1970 гадах загадчыка кафедры вірусалогіі, адначасова ў 1965—1972 гадах загадчык міжфакультэцкай лабараторыі малекульярнай біялогіі і біяарганічнай хіміі[4]. Адначасова ў 1937—1940 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мікрабіялогіі Акадэміі навук СССР, у 1943—1946 гадах кансультантам Інстытута малярыі і медыцынскай паразіталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1947—1951 гадах кансультантам Інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М. Ф. Гамалеі. З 1946 па 1960 год працаваў у Інстытуце біяхіміі імя А. М. Баха Акадэміі навук СССР, у 1960—1970 гадах — старшы навуковы супрацоўнік[3].

Жыў у Маскве. Памёр 31 снежня 1972 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар больш за 200[5] навуковых прац па хіміі і біяхіміі бялкоў, хімічнаму складу і распаўсюджанню нуклеінавых кіслот у розных груп арганізмаў. Адкрыў ДНК у вышэйшых раслін. Вывучаў нуклеатыдны склад ДНК бактэрый, водарасцей, грыбоў, вышэйшых раслін і жывёл. Разам з А. С. Спірыным прадказаў існаванне інфармацыйнай РНК.

Сярод апублікаваных прац:

У 1963—1972 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Успехи современной биологии». Таксама ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Биохимия», «Цитология», «Вестник АН СССР»[3]. Прымаў удзел у рэдагаванні раздзела «Хімія» 2-а выдання Вялікай медыцынскай энцыклапедыі[5]. Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (ГДР) з 1971 года[3].

Узнагароды

Памяць

У 1991 годзе імем вучонага названы Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічнай біялогіі, створаны на базе створанай ім міжфакультэцай лабараторыі Маскоўскага ўніверсітэта, і на будынку біялагічнага факультэта ў 2005[4] годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[3]. У 1995 годзе заснавана прэмія імя А. М. Белазерскага Расійскай акадэміі навук[3].

Зноскі

  1. Белозерский Андрей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Белозерский Андрей Николаевич на сайце «Героі краіны»
  4. 1 2 Белозерский Андрей Николаевич // Летопись Московского университета (руск.)
  5. 1 2 Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский. — Т. 3. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Біяхімікі СССР
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ад раку страўніка
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня