wd wp Пошук:

Андрэй Валянцінавіч Якаўлеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якаўлеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Якаўлеў (нар. 20 лютага 1989, Харкаў) — украінскі футбаліст, паўабаронца фінскага клуба «Крафт» з Нерпеса.

Кар’ера

Выхаванец данецкага «Шахцёра», выступаў на Украіне за клубы ніжэйшых ліг, таксама гуляў у Латвіі і Узбекістане. У 2012 годзе быў арандаваны славацкім «Татранам», пасля добрай гульні за клуб перайшоў туды на сталай аснове. Пасля выступаў у Славакіі яшчэ паўтары гады.

У сакавіку 2014 года перайшоў у «Слуцк»[2]. У складе слуцкага клуба хутка стаў іграком асновы, звычайна гуляў на пазіцыі правага паўабаронцы, але часам быў атакуючым паўабаронцам ці нават нападнікам.

У жніўні 2014 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ[3]. Спачатку нярэдка з’яўляўся ў аснове барысаўчан (звычайна як правы паўабаронца), але потым апынуўся на лаўцы запасных. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[4] і перайшоў у клуб расійскай ФНЛ «Сокал» з Саратава[5].

У другой палове 2015 года выступаў у малдаўскім клубе «Зара». У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», але не падышоў беларускаму клубу[6] і вярнуўся ў «Зару». У чэрвені 2016 года перайшоў у казахстанскі клуб «Тараз». У першай палове 2017 года заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да грэчаскага клуба «Нікі Волас». У студзені 2018 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком «Валыні».

У студзені 2019 года папоўніў склад ерэванскага «Арарата»[7], пакінуў яго ў чэрвені таго ж года. У ліпені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску»[8], аднак у выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад літоўскай «Палангі», якой не здолеў дапамагчы застацца ў A Лізе.

У сакавіку 2020 года далучыўся да малдаўскай «Сперанцы». У жніўні 2021 перабраўся ў клуб «Крафт» з трэцяга дывізіёна Фінляндыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Andriy Yakovlev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Жданов и Яковлев стали игроками «Слуцка», Шаков покинул клуб
  3. Андрей Яковлев перешел из “Слуцка” в БАТЭ
  4. Малиньш, Яковлев и Тубич официально покинули БАТЭ
  5. Андрей Яковлев: «Как бы я не любил футбол, но, в первую очередь, надо кормить свою семью»
  6. Яковлев и Лебедев не подошли минскому “Динамо”
  7. Андрей Чухлей и экс-полузащитник БАТЭ стали игроками “Арарата”
  8. Футбол. На просмотр в “Витебск” прибыл бывший полузащитник БАТЭ Андрей Яковлев
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Нікі Волас
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Сокал Саратаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Зара Бэлць
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Татран Прэшаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімп Рыга
Катэгорыя·Ігракі ФК Арарат Ерэван
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Крафт Нерпес
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Сперанца Ніспарэнь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Ігракі ФК Паланга
Катэгорыя·Ігракі ФК Валынь Луцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Насаф
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Данецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Тараз
Катэгорыя·Асобы