wd wp Пошук:

Андрэй Анатолевіч Залізняк

Андрэй Анатолевіч Залізняк (29 красавіка 1935, Масква24 снежня 2017, Масква[4][5][6]) — расійскі лінгвіст. Акадэмік РАН, доктар філалагічных навук, галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела тыпалогіі і параўнальнага мовазнаўства Інстытута славяназнаўства РАН. Член Парыжскага (з 1957) і Амерыканскага (з 1985) лінгвістычных таварыстваў.

Біяграфія

Скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта МДУ (1958), у 1956—1957 гадах стажыраваўся ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы. Да 1960 г. вучыўся ў аспірантуры МДУ, з 1960 г. працаваў у Інстытуце славяназнаўства РАН.

У 1965 годзе ў Інстытуце славяназнаўства РАН прадставіў да абароны на ступень кандыдата навук дысертацыю «Класіфікацыя і сінтэз рускіх флектыўных парадыгм», за якую яму была прысуджана доктарская ступень.

З 1973 г. — прафесар, выкладаў у МДУ і шэрагу замежных універсітэтаў (ФРГ, Францыя, Швейцарыя), у апошнія гады рэгулярна чытаў на філалагічным факультэце МДУ лекцыі пра раскопкі ў Ноўгарадзе і іншых гарадах і пра звязаныя з імі лінгвістычныя знаходкі, у т.л. берасцяныя граматы.

Член-карэспандэнт РАН з 1987 г., акадэмік з 1997 года.

Уклад у навуку

Спецыяліст у галіне агульнага, параўнальна-гістарычнага і рускага мовазнаўства, даследчык праблем рускай і славянскай марфалогіі, лексікалогіі, акцэнталогіі і дыялекталогіі. Вывучаў старажытныя кантакты славянскіх і іранскіх моў, напісаў кароткі граматычны нарыс санскрыту, зрабіў значны ўклад у вывучэнне «Слова пра паход Ігараў».

У працах 1960-х гадоў, абагульненых у дысертацыі і манаграфіі пра рускае імянное словазмяненне, А. А. Залізняк дэталёва разгледзеў пытанні марфалагічнай тэорыі і марфалогіі рускай мовы, развіў і ўдасканаліў ідэі Маскоўскай лінгвістычнай школы, увёў новы спосаб граматычнага апісання — граматычны слоўнік.

З 1970-х гадоў займаўся пераважна пытаннямі гісторыі рускай і іншых славянскіх моў. У 1985 г. апублікаваў манаграфію, у якой упершыню дадзены сінхронны аналіз трох акцэнтуацыйных сістэм (праславянскай, старажытнарускай і сучаснай рускай), выяўлены сувязі паміж імі.

А. А. Залізняк заклаў асновы вывучэння старажытнанаўгародскага дыялекту па матэрыяле берасцяных грамат. На працягу многіх гадоў даследаваў мову берасцяных грамат, знойдзеных пры археалагічных раскопках. А. А. Залізняк напісаў лінгвістычны каментарый да чатырох тамоў фундаментальнага выдання тэкстаў грамат на бяросце, падрыхтаванага сумесна з археолагам, акадэмікам В. Л. Яніным.

Прызнанне

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Andrej Anatolʹevič Zaliznâk // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. Умер лингвист Андрей Зализняк
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  4. Умер лингвист Андрей Зализняк // Lenta.ru, 24 декабря 2017.
  5. Прощание с Андреем Зализняком пройдёт 28 декабря в РАН (руск.) . ТАСС. Праверана 28 снежня 2017.
  6. Не стало Андрея Анатольевича Зализняка (руск.) . Інстытут славяназнаўства РАН (25 снежня 2017). Праверана 28 снежня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі
Катэгорыя·Вучоныя Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Акадэмікі РАН і яе папярэднікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве