wd wp Пошук:

Анатоль Яўгенавіч Карпаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпаў.

Анатоль Яўгенавіч Карпаў (нар. 23 мая 1951, горад Златавуст, Чалябінская вобласць) — 12-ы чэмпіён свету па шахматах (1975—1985), міжнародны гросмайстар (1970), заслужаны майстар спорту СССР (1974). Трохразовы чэмпіён свету па шахматах сярод мужчын (1975, 1978, 1981), трохразовы чэмпіён свету ФІДЭ (1993, 1996, 1998), двухразовы чэмпіён свету ў складзе зборнай СССР (1985 і 1989), трохразовы чэмпіён СССР (1976, 1983, 1988), чэмпіён РСФСР (1970). Ганаровы грамадзянін Златавуста (1979), Маладзечна (1996) і Тулы (1998).

На працягу многіх гадоў — дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ. У маі 2021 года быў узнагароджаны ордэнам за «вялікі ўклад ва ўмацаванне расійскай дзяржаўнасці, развіццё парламентарызму і актыўную законатворчую дзейнасць»[3].

Не раз наведваў Беларусь. У снежні 1979 года сустракаўся з Пятром Машэравым і адыграў пэўную ролю ў тым, што ў Мінску з’явіўся Палац шахмат і шашак (адкрыты ўвосень 1985 года)[4]. Увесну 1996 года прыязджаў у Беларусь на міжнародны шахматны фестываль: згуляў у Мінску таварыскі матч з маладым шахматыстам Аляксеем Чарнушэвічам, у час сустрэчы з А. Лукашэнкам паразмаўляў з ім пра лёс Палаца шахмат і шашак, даў сеанс адначасовай гульні ў Маладзечна (і стаў ганаровым грамадзянінам гэтага горада)[5]. Ініцыяваная Карпавым праграма «Шахматы ў турмах» з 2000-х гадоў дзейнічала і ў Беларусі[3].

Адным з трэнераў А. Карпава быў Сямён Абрамавіч Фурман.

Зноскі

  1. Карпов Анатолий Евгеньевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. ratings.fide.com Праверана 1 сакавіка 2021.
  3. 1 2 https://belisrael.info/?p=28088
  4. https://belisrael.info/?p=22084
  5. https://belisrael.info/?p=27689

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Бобі Фішэр
Чэмпіён свету па шахматах
1975-1985
Пераемнік:
Гары Каспараў
Папярэднік:
Гары Каспараў
Чэмпіён свету па шахматах (па версіі ФІДЭ)
1993-1999
Пераемнік:
Аляксандр Халіфман
Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна УПЦ прападобнага Нестара Летапісца I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Маладзечна
Катэгорыя·Філатэлісты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Шахматысты СССР
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па шахматах
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Шахматныя журналісты
Катэгорыя·Філатэлісты Расіі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў
Катэгорыя·Пераможцы шахматных Алімпіяд
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Тулы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Шахматысты Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па шахматах
Катэгорыя·Кавалеры ордэна УПЦ прападобнага Нестара Летапісца
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Асобы