wd wp Пошук:

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках — дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова ў Мінску.

Гісторыя

Дзякуючы старанням чэмпіёна свету А. Я. Карпава і ініцыятыве старшыні шахматнай федэрацыі БССР акадэміка М. С. Місюка, было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску «Палаца шахмат і шашак». Шахматыстам быў перададзены двухпавярховы будынак па вул. К. Маркса, 10, дзе да гэтага быў інстытут тэхнічнай інфармацыі. Рэканструкцыя па праекце архітэктараў А. Суслава і С. Неўмывакіна затрымалася ў сувязі з правядзеннем у горадзе турніру футбалістаў(руск.) бел. Алімпійскіх гульняў 1980 года. У будынку часова размясціўся Алімпійскі камітэт БССР[1]. Загадам ад 22 ліпеныя 1985 г. № 367 Спартыўнага камітэта БССР, Рэспубліканскі шахматна-шашачны клуб быў перайменаваны ў Рэспубліканскі Палац шахмат і шашак. Адкрыццё новага Палаца, які будаваўся звыш пяці гадоў, адбылося 28 верасня 1985 года[2]. Першым дырэктарам стаў А. Лазоўскі[3].

У тым жа годзе ў палацы прайшоў чэмпіянат СССР па шахматах (1-я ліга), у 1986 годзе адбыўся міжнародны шахматны турнір і паўфінальны матч прэтэндэнтаў на званне чэмпіёна свету паміж Р. Ваганянам і А. Сакаловым. У 1987 годзе прайшоў фінал чэмпіянату СССР і міжнародны жаночы турнір, у 1988 годзе кубак СССР па шахматах. Акрамя таго, тут праходзілі ўсе чэмпіянаты Беларусі, чэмпіянаты спартыўных таварыстваў, горада Мінска, матчавыя сустрэчы. Праводзіцца мноства спаборніцтваў па шашках. Так у лістападзе 1986 года тут адбыўся фінальны матч на званне чэмпіёнкі свету па міжнародных шашках сярод жанчын паміж А. Альтшуль і З. Садоўскай. У 1987 годзе Палац прыняў удзельніц чэмпіянату свету па міжнародных шашках[1].

16.01.1997 г. загадам № 53 Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскі Палац шахмат і шашак рэарганізаваны ў Нацыянальны цэнтр шахмат і шашак, а рашэннем Мінгарвыканкама ад 18.08.2000 г. № 931 Нацыянальны цэнтр шахмат і шашак перайменаваны ва ўстанову «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках».

Вядомыя выхаванцы

Зноскі

  1. 1 2 Учреждение «Республиканский центр олимпийской подготовки по шахматам и шашкам» Архівавана 27 кастрычніка 2013.
  2. https://belisrael.info/?p=7759
  3. https://belisrael.info/?p=7759

Літаратура

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·1985 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1985 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліца Карла Маркса (Мінск)
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Шахматы ў Беларусі
Катэгорыя·Рэспубліканскія цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара