wd wp Пошук:

Анатоль Уладзіміравіч Астапенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапенка. Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (7 жніўня 1947; Псеўданімы: Антон Кулон) — беларускі навуковец, пісьменнік, палітык, публіцыст.

З 1998 г. Анатоль Астапенка — намеснік старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ).

Біяграфія

Навуковая дзейнасць

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна — квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Ферміён-антыферміённае ўраўненне і спектр мас мезонаў» (1986).

У 1999 г. было прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка».

Палітолаг. Галіна — палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах «Веснік БДУ», «Весці АН РБ», дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003). Доктар навук МАІТ у галіне інфармацыйных тэхналогій (паліталогія). Тэма доктарскай дысертацыі: «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003).

Аўтар больш за 100 навуковых, навукова-папулярных і метадычных артыкулаў, а таксама вучэбна-метадычнага комплексу «Правовая информатика», 2005, манаграфіі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», выд. Мн. «Беларускі кнігазбор», 2004. У 2010 г. у Санкт-Пецербургу ў выдавецтве “Невский простор"у выйшаў фундаметальны твор А. Астапенкі «Игде зродилися иускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму» (734 стар.).

Палітычная дзейнасць

У 1990—1994 гадах сустаршыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, заснавальнік і старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994 г. — 1999 г.). Напісаў праграму БНП, дзе ўпершыню нацыяналізм быў адкрыта абвешчаны базавай праграмнай каштоўнасцю, а сфармуляваныя прынцыпы БНП з’явіліся выразам хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі ва ўмовах Беларусі.

Літаратурная дзейнасць

Друкаваўся ў «ЛІМе», «Маладосці», «Дзеяслове», «ARCHE» і інш. Выдаў кнігу «Паслухайце нацыяналіста» (2000). У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. Аўтар мноства публіцыстычных артыкулаў і нарысаў, публіцыстычных кніг: «Хрысціянства і нацыянальная ідэя», Мн. 1998, «Паслухайце нацыяналіста», выд.: Vilnius, «Rastios Draugija», 2000, «Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе», выд. Санкт-Петербург, «Невский простор», 2010. У 2014—2017 гадах у серыі 100 выдатных дзеячоў выйшлі эсэ А.Астапенкі «Мікола Ермаловіч: Той хто вярнуў нам гісторыю». Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа”, «Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова», Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі", «Уладзімір Конан: Творца беларускай нацыянальнай ідэі».

У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон у выдавецтве «Логвінаў» выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка», напісаная ў жанры non fiction. У 2013 г. на рускай мове выйшла «Синяя книга белорусского алкоголика».

У 2017 г. у выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга прозы А.Астапенкі «Між светам тым і гэтым», у якой аўтар выступае і ў жанры фантастыкі (першае фантастычнае апавяданне «Нэйсі» было надрукавана ў часопісе «Дзеяслоў» у 2016 г.).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) — Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1179. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
Тэмы гэтай старонкі (21):
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Фізікі Беларусі
Асобы
Публіцысты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1947 годзе
Дактары навук
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены БСДГ
Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Публіцысты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
Нарадзіліся 7 жніўня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Палітыкі Беларусі