Анатоль Радзівонавіч Рэ́шацілаў[1] (руск.: Анатолий Родионович Решетилов; нар. 14 кастрычніка 1934) — вучоны ў галіне сістэм кіравання, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1993).
Нарадзіўся ў сяле Грыгор’еўка Курганскага раёна Растоўскай вобласці. У 1963 годзе скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут. З 1968 года працуе ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
Аўтар навуковых прац па даследаванні вымушаных ваганняў у нелінейных сістэмах. У сферу навуковых інтарэсаў уваходзяць такія галіны, як сучасная элементная база сістэм кіравання, перспектыўныя прылады аналагавай і лічбавай схематэхнікі, мадэляванне і праектаванне сілавых пераўтваральнікаў для кіравання электрычнымі машынамі[2]. Устанавіў новы клас сістэмных характарыстык нелінейных звёнаў сістэм кіравання. Распрацаваў крытэрый устойлівасці вымушаных ваганняў і метад разліку каардынат ваганняў у нелінейных сістэмах адвольнай канфігурацыі[1]. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод публікаванага: